МАЗ-4471

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-4471
МАЗ-447131
МАЗ-447131
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Гады выпуску 2006–н.ч.
Тып Седлавы цягач
Колавая формула 4х2
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-4471 на Вікісховішчы

МАЗ-4471 — сярэднетанажны седлавы цягач Мінскага аўтамабільнага завода з колавай формулай 4х2. Упершыню прадстаўлены ў 2006 годзе.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

На аўтамабіле ўсталявана кароткая двухмесная кабіна.

Рухавік — Deutz магутнасцю 190 к.с. Каробка перадач — механічная, шасціступеньчатая. Счапленне — аднадыскавае фрыкцыйнае з гідрапнеўматычным прывадам. Перадатачны лік вядучага моста — 3,9.

Пярэдняя падвеска — малаліставая рысорная, задняя — пнеўматычная двухбаллонная. Усе колы аснашчаны дыскавымі тормазамі.

Паўпрычэп[правіць | правіць зыходнік]

Для цягача быў спецыяльна распрацаваны двухвосевы паўпрычэп МАЗ-931020 грузападымальнасцю 12,5 тоны (пазначэнне аўтацягнікаМАЗ-447131+931020). Памеры платформы: даўжыня — 9310 мм, шырыня — 2480 мм, вышыня — 2600 мм. Аб'ём кузава паўпрычэпа складае 60-66 куб. м. Поўная маса аўтацягніка — 21 тона.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

МАЗ-447131[1] МАЗ-447137[2] МАЗ-4471V2[3]
Тып кабіны: 2-х мясцовая са спальным месцам
Рухавік: Deutz AG BF4M 1013 FC Deutz TDC 2013 L04 4V MAN D0834LFL64
Магутнасць, кВт (к.с.): 140 (190) 132 (180)
Экалагічны стандарт: Еўра-3 Еўра-4 Еўра-5
Каробка перадач (колькасць перадач): ZF 6S-850 (6) ZF 6S-800 (6) ZF 6S-800 (6)
Колавая база, мм: 3000
Вышыня ССП, мм: 950 980
Памер шын: 235/75 R17,5
Размеркаванне масы і нагрузак
Падрыхтаваная маса аўтамабіля, кг: 4630
Поўная маса аўтамабіля, кг: 10000
на пярэдні мост, кг: 3800
на задні мост, кг: 6200
Дапушчальная нагрузка на ССП, кг: 5500 5220
У складзе аўтацягніка
Паўпрычэп МАЗ-931020
Аб'ём паўпрычэпа, м3 60
Грузападымальнасць аўтацягніка, кг 12500
Тэхнічна дапушчальная поўная маса аўтацягніка, кг: 21000

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]