МАЗ-5309RR
МАЗ-5309RR | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод | |||||
Месца вытворчасці |
Мінск, ![]() |
|||||
Колавая формула | 4х4 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МАЗ-5309RR — гоначны грузавы аўтамабіль Мінскага аўтазавода. Створаны на базе МАЗ-5309. Пабудавана 5 машын, якія ў 2010—2020 гады выкарыстоўваліся завадской камандай МАЗ-СПОРТаўта ў ралі-рэйдах.
Аўтамабілі
[правіць | правіць зыходнік]Шасі № 1
[правіць | правіць зыходнік]Першы аўтамабіль быў паказаны 3 верасня 2010 года. Першым спаборніцтвам, у якім машына прыняла ўдзел, стаў ралі-рэйд «Шаўковы шлях — 2010».
Аўтамабіль меў счапленне ZF-Sachs, каробку перадач ZF, раздатачную каробку ZF-Steyr. Масты — МАЗ з сістэмай цэнтралізаванай напампоўкі шын. Падвеска — цалкам залежная, рысорная. Па адным амартызатары на кола. Амартызатары былі вырабленыя на МЗКЦ. Да сезону 2011 года была ўдасканалена падвеска (паставілі падвоеныя амартызатары Reiger Racing), мадэрнізавана рулявое кіраванне, аптымізавана сістэма астуджэння паветра.
У 2015 годзе першая машына ў выглядзе макета была ўсталявана на пастаменце на тэрыторыі дзіцячага летняга лагера «Зубраня»[1].
Тэхнічныя характарыстыкі[2] | |
---|---|
Рухавік | Д-280.5-14 |
Аб’ём, л | 17,2 |
Магутнасць | 775 к.с. пры 2100 аб/хв |
Макс. круцільны момант, Н·м | 3234 |
Поўная маса, кг | 11280 |
Макс. хуткасць, км/г | 170 |
Габарыты (д × ш × в), мм | 7140 × 2550 × 3550 |
Колавая база, мм | 4300 |
Каляіна, мм | 2070 |
Ёмістасць паліўнага бака, л | 900 |
Шыны | 14.00 R20 Continental |
Шасі № 2
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе спецыяльна да ралі-рэйду на «Шаўковы шлях — 2011» быў пабудаваны другі аўтамабіль. Ён адрозніваецца яраслаўскім рухавіком ЯМЗ-7Э846.10 (магутнасць 800 к.с.), а таксама быў палегчаны ў параўнанні з машынай 2010 года. Яго маса складае 10,5 т (супраць 11,280 т). Гэтага ўдалося дасягнуць за кошт устаноўкі палегчаных мастоў вытворчасці Sisu. Акрамя гэтага, была зменена рама, якую зрабілі з высокатрывалага больш лёгкага металу. Кабіну ссунулі назад, з-за чаго знікла прыступка. Таксама з’явіўся новы бампер, з новай святлатэхнікай. Замест вялікіх круглых фар паставілі лінзаваную оптыку. Адрозніваецца і кузаў, задні борт якога замянілі тэнтам.
Тэхнічныя характарыстыкі[3] | |
---|---|
Рухавік | ЯМЗ-7Э846, дызельны, 8-цыліндравы, з турбанаддзіманнем |
Аб’ём, л | 18,5 |
Магутнасць | 900 к.с. пры 2100 аб/хв |
Макс. круцільны момант, Н·м | 3 800 |
Каробка перадач | ZF, механічная, 16-ступеньчатая |
Поўная маса, кг | 10 000 |
Макс. хуткасць, км/г | 175 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 10 |
Запас хода, км | 800 |
Шыны | 14.00 R20 Michelin |
Шасі № 3
[правіць | правіць зыходнік]Трэці ралійны МАЗ з’явіўся ў 2014 годзе. Замест пражэктараў пад ветравым шклом паставілі больш кампактныя і лёгкія дыёдныя светлавыя прыборы. Лінзавыя фары з бампера перамясціліся вышэй, на кабіну, па баках ад рашоткі радыятара.
Тэхнічныя характарыстыкі[4] | ||
---|---|---|
Рухавік | ТМЗ-2Э849.10, дызельны, 8-цыліндравы, з турбанаддзіманнем | |
Аб’ём, л | 17,2 | |
Магутнасць | 800 к.с. пры 2100 аб/хв | |
Макс. круцільны момант, Н·м | 3 200 | |
Каробка перадач | ZF, механічная, 16-ступеньчатая |
Allison, аўтаматычная |
Поўная маса, кг | 10 500 | |
Макс. хуткасць, км/г | 170 | |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 11 | |
Запас хода, км | 800 | |
Шыны | 14.00 R20 Michelin |
Шасі № 4 і № 5
[правіць | правіць зыходнік]

Шасі чацвёртага пакалення дэбютавала на ралі-рэйдзе «Дакар» 2016 у якасці «баявой тэхнічкі», а на гонцы «Золата Кагана — 2016» на старт выйшлі ўжо дзве такія машыны.
Аўтамабілі абсталяваныя рухавіком Gyrtech. Знешне амаль не адрозніваюцца ад трэцяга шасі.
Тэхнічныя характарыстыкі[5] | ||
---|---|---|
Рухавік | Gyrtech G-13, дызельны, 6-цыліндравы, з турбанаддзіманнем | |
Аб’ём, л | 12,5 | |
Магутнасць | 930 к.с. пры 2100 аб/хв | |
Макс. круцільны момант, Н·м | 4 200 | |
Каробка перадач | ZF, механічная, 16-ступеньчатая |
Allison, аўтаматычная |
Поўная маса, кг | 9 500 | |
Макс. хуткасць, км/г | 180 | |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 9,5 | |
Запас хода, км | 800 | |
Шыны | 14.00 R20 Michelin |
Удзел у спаборніцтвах
[правіць | правіць зыходнік]«Дакар»
[правіць | правіць зыходнік]
Пілот | Вынікі выступаў на Ралі «Дакар» | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | ||
Васілеўскі А. | 31 | 21 | 31 | 10 | Сыход | 6 | 13 | 8 | 12[6] | |
Вязовіч С. | 27 | 11 | 34 | Сыход | 13 | 2 | 6[7] | |||
Палішчук А. | Сыход | Сыход | ||||||||
Васілеўскі У. | 41 | 25 | ||||||||
Вішнеўскі А. | 21 | 14 | 11 | 8[8] |
«Шаўковы шлях»
[правіць | правіць зыходнік]
Год | Месца | Экіпаж |
---|---|---|
2010 | 12 | #214 — Орсік П. / Запарошчанка Д. / Рудніцкі А. |
2011 | 18 | #328 — Васілеўскі А. / Запарошчанка А. / Казлоўскі В. |
23 | #333 — Палішчук А. / Запарошчанка Д. / Гаранін П. | |
2012 | 11 | #312 — Васілеўскі А. / Казлоўскі В. / Запарошчанка А. |
14 | #316 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Палішчук А. | |
2013 | 3 | #320 — Вязовіч С. / Палішчук А. / Віхрэнка Д. |
6 | #315 — Васілеўскі А. / Запарошчанка А. / Казлоўскі В. | |
2016 | 6 | #302 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Жыгулін А. |
9 | #308 — Васілеўскі А. / Віхрэнка Д. / Запарошчанка А. | |
10 | #312 — Вішнеўскі А. / Новікаў М. / Сінябок К. | |
2017 | 5 | #304 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Жыгулін А. |
7 | #316 — Вішнеўскі А. / Новікаў М. / Невяровіч А. | |
8 | #309 — Васілеўскі А. / Віхрэнка Д. / Запарошчанка А. | |
2018 | НФ[к 1] | #302 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Жыгулін А. |
НФ[к 1] | #305 — Вішнеўскі А. / Новікаў М. / Невяровіч А. | |
НФ[к 1] | #307 — Васілеўскі А. / Запарошчанка А. / Падалінскі Я. | |
НФ[к 1] | #316 — Мурылёў В. / Віхрэнка Д. / Завесніцкі С. | |
2019 | 6 | #311 — Васілеўскі А. / Новікаў М. / Мурылёў В. |
8 | #307 — Вішнеўскі А. / Гаранін П. / Невяровіч А. |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Спортивный МАЗ для детского лагеря “Зубренок” (руск.)(недаступная спасылка). adt.by (26 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2015. Праверана 3 снежня 2021.
- ↑ МАЗ-СПОРТавто | Машины (руск.). maz-sportauto.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2011. Праверана 23 жніўня 2011.
- ↑ МАЗ-5309RR (ш.2). Гоночный автомобиль | МАЗ-СПОРТавто (руск.)(недаступная спасылка). maz.by. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 27 сакавіка 2023.
- ↑ МАЗ-5309RR (ш.3). Гоночный автомобиль | МАЗ-СПОРТавто (руск.)(недаступная спасылка). maz.by. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 27 сакавіка 2023.
- ↑ МАЗ-5309RR (ш.4 и ш.5). Гоночный автомобиль | МАЗ-СПОРТавто (руск.)(недаступная спасылка). maz.by. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 27 сакавіка 2023.
- ↑ Profil of ALEKSANDR VASILEVSKI — MAZ-SPORTAUTO — Dakar // dakar.com (англ.)
- ↑ Profil of SIARHEI VIAZOVICH — MAZ-SPORTAUTO — Dakar // dakar.com (англ.)
- ↑ Profil of ALIAKSEI VISHNEUSKI — MAZ-SPORTAUTO — Dakar // dakar.com (англ.)
- ↑ Победители прошлых лет / Winners (англ.). silkwayrally.com. Праверана 1 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гоночные автомобили | МАЗ-СПОРТавто (руск.)(недаступная спасылка). maz.by. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 27 сакавіка 2023.
- ТРЕТЬЕ ПРИШЕСТВИЕ // Автобизнес : газета. — 9.09.2010. — № 36 (742). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. (руск.)
- ВО СЛАВУ РОДИНЫ // Автобизнес : газета. — 17.03.2011. — № 11 (768). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2011. (руск.)
- Эволюция «скаковых зубров». Как менялись гоночные грузовики Минского автозавода (руск.). onliner.by (8 снежня 2020). Праверана 3 снежня 2021.