МАЗ-5335
МАЗ-5335 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||
Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод | |||||
Месца вытворчасці |
Мінск ![]() |
|||||
Гады выпуску | 1977–1990 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МАЗ-5335 — грузавы аўтамабіль, які вырабляўся Мінскім аўтазаводам з 1977 па 1990 год. Далейшае развіццё МАЗ-500 і МАЗ-500А.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Працэс асваення вытворчасці мадэрнізаваных аўтамабіляў МАЗ-5335 пачаўся яшчэ ў 1976 годзе, але расцягнуўся на некалькі гадоў[1].
У адпаведнасці з новымі патрабаваннямі ЕЭК ААН да размяшчэння светлавых прыбораў на грузавіках, фары перамясцілі ў бампер. Бакавы паўторнік паказальніка павароту перамясціўся ніжэй, ушчыльную да крыла. Таксама быў зменены выгляд радыятарнай рашоткі. На месцы фар з’явіліся паказальнікі паваротаў, апраўленыя дэкаратыўнымі накладкамі, якія з’яўляліся стылістычным працягам рашоткі радыятара. У кабіне з’явілася новая панэль прыбораў.
Некаторы час аўтамабілі выпускаліся на канвееры паралельна з сямействам МАЗ-6422, у 1990 годзе вытворчасць была спынена.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- МАЗ-5335 — бартавы грузавік, базавы аўтамабіль сямейства. У параўнанні з папярэднікам МАЗ-500А атрымаў металічную платформу.
- МАЗ-533501 — паўночны варыянт МАЗ-5335. Адрозніваўся ад яго наяўнасцю двайнога шклення, цеплаізаляцыі кабіны, шын і гуматэхнічных вырабаў, вырабленых з марозаўстойлівых матэрыялаў. Прызначаны для працы пры тэмпературах да −60°С[2].
- МАЗ-53352 — мадыфікацыя для далёкамагістральных перавозак. Колавая база складала 5000 мм, паліўны бак быў павялічаны да 320 л.
- МАЗ-5334 — шасі, прызначанае пад камплектацыю кузавамі і надбудовамі адмысловага прызначэння.
Тыпалогія мадэльнага шэрагу прынцыповых змен не зведала. Акрамя бартавых, аналагічным чынам былі абноўленыя іншыя мадыфікацыі. Мадэрнізаваныя аўтамабілі, за некаторымі выключэннямі, атрымалі абазначэнні ў адпаведнасці з новым галіновым стандартам:
- МАЗ-516Б — трохвосевы бартавы грузавік колавай формулай 6х2 з пад’ёмнай трэцяй воссю.
- МАЗ-5429 — седлавы цягач, далейшая мадэрнізацыя МАЗ-504А.
- МАЗ-504В — седлавы цягач з васьміцыліндравым рухавіком ЯМЗ-238.
- МАЗ-5430 — седлавы цягач абсталяваны гідраўлічнай апаратурай і прызначаны для буксіроўкі самазвальных паўпрычэпаў[3], далейшая мадэрнізацыя МАЗ-504Г.
- МАЗ-515Б — седлавы цягач колавай формулы 6х4, далейшае развіццё седлавога цягача МАЗ-515А.
- МАЗ-5549 — самазвал, далейшая мадэрнізацыя МАЗ-503А.
- МАЗ-509А — лесавоз, далейшая мадэрнізацыя МАЗ-509.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабілі МАЗ-5335 выкананы па схеме «кабіна над рухавіком». Кабіна — суцэльнаметалічная, закрытая, са спальным месцам, трохмесная. Абсталявана сістэмай ацяплення і вентыляцыяй. Прадстаўляе сабой бескаркасную штамп-зварную абцякальную канструкцыю з суцэльнаметалічных штампаваных панэляў, злучаных з дапамогай кропкавай зваркі. Пярэдняя панэль, за выключэннем блока прыбораў, стала пластыкавай. З’явіўся «бардачок». Абодва крэслы — з падлакотнікамі, падрысораныя і з рэгуляванымі спінкамі.
На аўтамабілі ўсталёўваліся шасціцыліндравы ЯМЗ-236 і васьміцыліндравы ЯМЗ-238 (на мадыфікацыі 53352) рухавікі.
Былі ўжытыя падоўжаныя у параўнанні з МАЗ-500А пярэднія рысоры і ўдасканаленыя тэлескапічныя амартызатары. Тармазная сістэма — двухконтурная, з паасобным прывадам тормазаў па восях. Рулявое кіраванне аснашчана гідраўлічным узмацняльнікам і тэлескапічнай рулявой калонкай.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Мадыфікацыя | МАЗ-5335[4] | МАЗ-53352[4] | |
---|---|---|---|
Рухавік | ЯМЗ-236, дызельны, V-падобны, 6-цыліндравы | ЯМЗ-238Е, дызельны, V-падобны, 8-цыліндравы | |
Працоўны аб’ём, л | 11,15 | 14,86 | |
Ступень сціску | 16,5 | 16,5 | |
Магутнасць, кВт (к.с.) | 132,4 (180) пры 2100 аб/хв | 194,9 (265) пры 2300 аб/хв | |
Круцільны момант | 666,8 Нм пры 1500 аб/хв | 882,6 Нм пры 1500 аб/хв | |
Каробка перадач | механічная, 5-ступеньчатая | механічная, 8-ступеньчатая | |
Перадатачныя лікі |
I — 5,26; II — 2,90; III — 1,52; IV — 1,00; V — 0,66; задні ход — 5,48 |
I — 7,73; II — 5,50; III — 3,94; IV — 2,80; V — 1,96; VI — 1,39; VII — 1,00; VIII — 0,71; задні ход — 11,78 і 2,99 | |
Перадатачны лік галоўнай перадачы | 7,24 | 7,78 | |
Грузападымальнасць, кг | 8000 | 8400 | |
Дапушчальная маса прычэпа, кг | 12000 | 20000 | |
Маса без нагрузкі, кг | 6725 | 7450 | |
Размеркаванне ўласнай масы па восях, кг | на пярэднюю | 3425 | 4200 |
на заднюю | 3300 | 3250 | |
Максімальная дазволеная маса, кг | 14950 | 16000 | |
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг | на пярэднюю | 4950 | 6000 |
на заднюю | 10000 | 10000 | |
Радыус развароту, м | па следзе знешняга пярэдняга кола | 8,8 | 11,0 |
вонкавы габарытны | 9,5 | 11,5 | |
Максімальная хуткасць, км/г | 85 | 85 | |
Тармазны пуць з хуткасці 40 км/г, м | 18,4 | 19,9 | |
Расход паліва, л/100 км | 23,8 | 28 | |
Паліўны бак, л | 200 | 350 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ От «двухсотки» до «супера»: эволюция седельных тягачей МАЗ (часть 2) Архівавана 25 верасня 2020. // машina (zen.yandex.by) (руск.)
- ↑ НИИАТ 1985, с. 66.
- ↑ НИИАТ 1985, с. 80.
- ↑ а б НИИАТ 1985, с. 66—67.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Высоцкі М.С. «СЕМЕЙСТВО МАЗ-5335»(руск.) // За рулём : часопіс. — 1983. — № 5. — С. 13.
- ЕвроМАЗ(руск.) // ГрузовикПресс : часопіс. — 2010. — № 3.
- Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 10-е изд. — М.: Транспорт, 1985. — 220 с.