МОПР
МОПР | |
---|---|
![]() | |
Кіраўнік | Юльян Мархлеўскі і Elena Stasova[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1922 і 1970 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1947 |
rhi-sri.org (англ.) | |
![]() |
Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) — камуністычная дабрачынная арганізацыя, створаная па рашэнні Камінтэрна ў якасці камуністычнага аналага Чырвонага Крыжа.
Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
МОПР, маючы аддзяленні ў дзясятках краін свету, аказвала грашовую і матэрыяльную дапамогу асуджаным рэвалюцыянерам.
У літаратуры сустракаецца таксама расшыфроўка абрэвіятуры — Міжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам, а таксама назва Міжнародная Чырвоная дапамога.
Арганізацыя выпускала для сваіх членаў нагрудныя знакі. Таксама ўдзельнікі МОПР плацілі членскія ўзносы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створана ў 1922 годзе рашэннем 4-га Кангрэса Камінтэрна.
Задачы МОПР вызначаліся наступным чынам:
![]() |
МОПР з’яўляецца арганізацыяй пазапартыйнай і ставіць сваёй задачай юрыдычную, маральную і матэрыяльную дапамогу зняволеным змагарам рэвалюцыі, іх сем’ям і дзецям, а таксама сем’ям загінулых таварышаў. МОПР аб’ядноўвае вакол сябе шырокія масы рабочых, сялян і служачых. | ![]() |
У сакавіку 1923 ЦК МОПР абвясціў дзень Парыжскай Камуны (18 сакавіка) сваім святам. Да 1924 году арганізацыя мела секцыі ў 19 краінах. Да 1932 года МОПР аб’ядноўвала 70 нацыянальных секцый, якія ўключалі каля 14 млн чалавек (з іх 9,7 млн чалавек уваходзілі ў МОПР СССР, унёскі якой у фонд былі найбольш значнымі). Да 1936 года МОПР, як і НКУС, меў права на выдачу дазволаў на ўезд у СССР.
У міжнародным маштабе дзейнічала да Другой сусветнай вайны, савецкая секцыя — да 1947 года.
МОПР арганізоўваў дапамогу і падтрымку Антоніа Грамшы і Георгію Дзімітраву
Старшыні ЦК МОПР[правіць | правіць зыходнік]
- Юльян Мархлеўскі (1922—1925).
- Клара Цэткін (1925—1927).
- Алена Стасава (1927—1937).
Секцыі па краінах[правіць | правіць зыходнік]
За час існавання МОПР былі наступныя нацыянальныя секцыі:
- Аўстрыя: Österreichische Rote Hilfe
- Балгарыя: Организация помощи жертвам капиталистической диктатуры
- Вялікабрытанія: International Class War Prisoners Aid
- Венгрыя: Magyarországi Vörös Segély
- Германія: Rote Hilfe Deutschlands
- Іспанія: Socorro Rojo Internacional
- Італія: Soccorso rosso italiano. У «гады свінцу» (1970-я), якія сталі сталі дзесяцігоддзем тэрактаў і палітычнай нестабільнасці, у Італіі дзейнічалі некалькі арганізацый Soccorso Rosso, якія аказвалі юрыдычную, фінансавую і арганізацыйную дапамогу радыкальным пазапарламенцкім левым.
- Літва: Lietuvos raudonosios pagalbos organizacija, з 1940 года Lietuvos liaudies sąjungos pagalbos organizacija
- Мексіка: Ліга падтрымкі пераследаваных змагароў (Liga Pro Luchadores Perseguidos). У канцы 1920-х гадоў, Фарабунда Марці стаў кіраўніком МОПР у Лацінскай Амерыцы. Хуліа Антоніа Мелілья, кіраўнік Камуністычнай партыі Кубы, які знаходзіўся з 1926 года ў выгнанні ў Мексіцы, стаў вядучай фігурай у дзейнасці МОПРа ў краіне.
- Нідэрланды: Roode Hulp Holland
- Нарвегія: Norges Roede Hjelp
- Польшча: Czerwona Pomoc, з 1925 года — Czerwona Pomoc w Polsce. У кастрычніку 1933 польская секцыя МОПР налічвала 9 тыс. членаў, з іх 3 тыс. у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне. У 1936 годзе арганізавала кангрэс работнікаў культуры ў Львове. У 1938 распушчаная разам з КПП.
- СССР: Международная организация помощи борцам революции. Савецкая секцыя МОПР была самай масавай і асноўнай крыніцай грашовых сродкаў для міжнароднай арганізацыі. Распушчана ў 1947 годзе.
- ЗША: International Labor Defence. Амерыканская секцыя была заснаваная ў чэрвені 1925 года на з’ездзе ў Чыкага. Там жа размяшчалася яе штаб-кватэра. Лідарамі ILD былі Джэймс Кэнан і Вільям Патэрсан. У 1946 годзе аб’ядналася з Нацыянальнай федэрацыяй за канстытуцыйныя свабоды, утварыўшы новую арганізацыю — Кангрэс за грамадзянскія правы.
- Фінляндыя: Suomen Punainen Apu
- Францыя: Secours Rouge International
- Швецыя: Internationella röda hjälpen — svenska sektionen
- Югаславія: Међународна црвена помоћ / Međunarodna crvena pomoć
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт Rote Hilfe
- Сайт Secours Rouge International
- International Labor Defense organisational history
- What Defense Policy for Revolutionaries?
- Открытка «Вступайте в ряды МОПР». 1932
- Т. Лугачёва. МОПР в Западной Белоруссии (1923—1939)
- Marc Engström. Svenska Röda Hjälpen 1930—1939
- Знак «Активист МОПР»".