МТЗ-80

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МТЗ-80 / МТЗ-82
Трактар МТЗ-80
Трактар МТЗ-80
Вытворца МТЗ
Месца вытворчасці Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік МТЗ
Гады выпуску 1974–наш час
Прызначэнне Універсальны
Цягавы клас 1,4
Габарыты
Даўжыня, мм 3810 мм
Шырыня, мм 1970 мм
Вышыня, мм 2470 мм
Падвеска
Тып хадавой часткі Колавы
Храналогія
МТЗ-50 МТЗ-1221
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МТЗ-80 / МТЗ-82 на Вікісховішчы

МТЗ-80 «Беларус» (МТЗ-82 «Беларус») — марка ўніверсальна-акучвальных колавых трактароў, выпускаемых Мінскім трактарным заводам з 1974 года па цяперашні час.

Кароткая характарыстыка мадэлі[правіць | правіць зыходнік]

Трактары МТЗ-80 і МТЗ-82 з'яўляюцца глыбокай мадэрнізацыяй выпускаўшыхся раней трактароў МТЗ-50 і МТЗ-52 адпаведна. Першы прататып датаваны 1970 годам. Ступень уніфікацыі дэталяў і зборачных адзінак у гэтых трактароў дасягае 70%[1].

Трактар пабудаваны па традыцыйнай для свайго сямейства кампаноўцы: паўрамная канструкцыя з нясучымі картэрамі вузлоў трансмісіі , пярэдняе размяшчэнне рухавіка, заднія вядучыя колы павялічанага дыяметру, пярэднія напраўляючыя колы паменшанага дыяметру. Трактар МТЗ-80 мае прывад толькі на заднія калы, а трактар МТЗ-82 — поўны прывад.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне сямейства трактароў МТЗ-80/82 і Т-70 пачалося з Пастанаўлення Савета Міністраў СССР № 606, аб стварэнні ўніверсальна-акучвальнага трактара магутнасцю 75-80 конскіх сіл цягавага класа 1,4. Для паскарэння стварэння і памяншэння затрат на пераабсталяванне асноўнага завода і сумежных прадпрыемстваў было прынята рашэнне аб глвбокай мадэрнізацыі трактара МТЗ-50/52.

  1. Тракторы "Беларус" семейств МТЗ и ЮМЗ. Устройство, работа, техническое обслуживание 2003.