Перайсці да зместу

МЭШ (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МЭШ
англ.: M*A*S*H
Жанр медыцынская драма[d], тэлекамедыя[d], ваенны фільм, чорны гумар[d] і камедыйная драма[d]
Стваральнік Larry Gelbart[d]
Заснавана на MASH: A Novel About Three Army Doctors[d]
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[2]
Колькасць сезонаў 11
Колькасць серый 256 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Месца здымак акруга Лос-Анджэлес, Сэнчэры-Сіці[d] і Malibu Creek State Park[d]
Працягласць серыі 25 хв.
Студыя 20th Century Fox Television[d][3]
Трансляцыя
Тэлеканал CBS
На экранах 17 верасня 1972 — 28 лютага 1983
Спасылкі
mash4077.co.uk
IMDb ID 0068098
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«МЭШ», або Чортава служба ў шпіталі МЭШ (англ.: M*A*S*H; Mobile Army Surgical Hospital — Мабільны армейскі хірургічны шпіталь) — амерыканскі тэлесерыял, створаны паводле рамана Рычарда Хукера «MASH: A Novel About Three Army Doctors» (1968), наступнай серыі апавяданняў і кінафільма «МЭШ» (1970). Выходзіў у эфір на канале CBS з 1972 па 1983 гады.

Першая серыя была паказана 17 верасня 1972 года, а апошняя, якая выйшла ў эфір 28 лютага 1983 года, з’яўляецца другой па памеры тэлеаўдыторыі (106 мільёнаў гледачоў) за ўсю гісторыю амерыканскага тэлебачання[4]. Серыял многімі лічыцца адным з найвялікшых тэлевізійных шоу ўсіх часоў[5][6][7][8][9][10].

МЭШ быў намінаваны на больш чым 100 прэмій «Эмі» за 11 гадоў, выйграўшы 14. Шоу атрымала прэмію «Залаты глобус» за найлепшы тэлесерыял (мюзікл або камедыя) у 1981 годзе. Алан Алда выйграваў «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлесерыяле (мюзікл або камедыя) шэсць разоў: у 1975, 1976, 1980, 1981, 1982 і 1983 гадах. Мак-Лін Стывенсан атрымаў узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю другога плана ў тэлесерыяле. Серыял сем разоў атрымліваў прэмію Гільдыі рэжысёраў Амерыкі, а таксама ў 1975 годзе шоу было ўдастоена прэміі Пібадзі.

Многія сюжэты першых сезонаў заснаваны на рэальных гісторыях, расказаных урачамі армейскіх шпіталяў[11]. Як і паўнаметражны фільм, серыял з’яўляецца хутчэй алегорыяй вайны ў В’етнаме, якая яшчэ працягвалася, калі серыял пачаў выходзіць у эфір. Прадзюсары заяўлялі, што шоу хутчэй паказвае вайну ўвогуле, чым з’яўляецца аповедам пра вайну ў Карэі[12].

Серыял апавядае пра жыццё мабільнага армейскага хірургічнага шпіталя №4077, размешчанага ў Ыйджанбу (Паўднёвая Карэя) падчас Карэйскай вайны.

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. 1 2 fernsehserien.de Праверана 30 чэрвеня 2020.
  3. ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  4. ↑ Yahoo Sports. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2010. Праверана 30 верасня 2017.
  5. ↑ TV Guide Names Top 50 Shows. CBS News (26 красавіка 2002). Праверана March 5, 2016.
  6. ↑ Mensa Picks 10 Smartest TV Shows of All Time. Fox News. February 19, 2008. Архівавана з арыгінала February 23, 2021.
  7. ↑ 101 Best Written TV Series List(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы June 7, 2013. Праверана March 5, 2016.
  8. ↑ Fretts, Bruce; Roush, Matt. The Greatest Shows on Earth. TV Guide. Vol. 61, no. 3194–3195. pp. 16–19.
  9. ↑ 100 Greatest TV Shows of All Time. Rolling Stone. September 21, 2016. Праверана January 21, 2018.
  10. ↑ The 100 Greatest TV Shows of All Time. Variety (20 снежня 2023).
  11. ↑ M*A*S*H. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2008. Праверана 4 красавіка 2008.
  12. ↑ The Search Engine that Does at InfoWeb.net(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2007. Праверана 2 ліпеня 2007.