Мабюз
| Мабюз | |
|---|---|
| фр.: Gossart | |
| Аўтапартрэт | |
| Імя пры нараджэнні | Jan Gossaert |
| Дата нараджэння | 1479 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1541 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Месца працы |
|
| Жанр | Паўночнае Адраджэнне[d] |
| Член у | |


Ян Госарт (нідэрл.: Jan Gossaert), па мянушцы Мабюз, (Mabuse; 1479—1541) — нідэрландскі жывапісец, графік і разьбяр па дрэве.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мянушку «Мабюз» (Мабежскі) атрымаў ад горада Мабёж, Францыя, у якім ён нарадзіўся каля 1479 года.
Магчыма, вучыўся ў Герарда Давіда. У 1502 г. быў прыняты ў гільдыю Святога Лукі ў Антверпене. Верагодна, у 1499 годзе ён адправіўся ў Англію, дзе пісаў пераважна партрэты.
Каля 1507 быў прыняты ў двор Філіпа Бургундскага (бастарда Філіпа III Добрага). Суправаджаў яго падчас паездкі ў Рым (1508—1509). У далейшыя гады працягваў працаваць на Філіпа ў яго замках, у Антверпене, а таксама ў Мідэлбургу і выконваць заказы прадстаўнікоў сям'і Габсбургаў — двара Маргарыты Аўстрыйскай ў Мехелене. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ён выканаў партрэты Карла V і яго сястры Элеаноры Партугальскай, якія выхоўваліся ў Мехелене.
Калі Філіп Бургундскі атрымаў сан біскупа Утрэхцкага, Мабюз рушыў услед за ім у замак Дуурстэдэ і дапамог у яго дэкарыраванні.
Памёр у Антверпене ў 1541.
Верагодна, менавіта ён натхніў свайго вучня Яна ван Скорела на здзяйсненне доўгага еўрапейскага тура. З таго часу для нідэрландскіх мастакоў (у тым ліку і Рубенса і ван Дэйка) стала звычаем здзяйсняць еўрапейскія падарожжы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica Inc., 1968.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мабюз- At Artcyclopedia
- Мабюз на Wga.hu
- Яшчэ адна калекцыя
- Ян Госарт Архівавана 20 снежня 2019.