Мабілаграфія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фота, зробленае мабільным тэлефонам

Мабілаграфія (лац.: mobilis — «жвавы, рухавы» і грэч.: γραφη — «пішу») — разнавіднасць фотамастацтва, у якой у якасці інструмента выкарыстоўваюцца электронныя прыборы з убудаванай лічбавай фотакамерай, першапачаткова не прызначаныя для прафесійнага фатаграфавання, такія як мабільныя тэлефоны, кішэнныя персанальныя камп'ютары і інш.

Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Фота, зробленае мабільным тэлефонам

Адметная асаблівасць жанру — фатаграфаванне сітуацый, якія цяжка паўтарыць, і «лічбавы стыль» з-за нізкай разрознівальнай здольнасці камеры.

Жанр мабілаграфіі ўзнік на пачатку 21 ст., калі шырокае распаўсюджанне атрымала бытавая тэхніка з убудаванымі фотакамерамі. Мабілаграфія прадстаўляе сабой вывядзенне на першы план функцый фотакамеры ў тых прыборах, у якіх першапачаткова камера была заяўлена як дадатковая функцыя. Як правіла, такая фотакамера была забяспечана мінімальным абсталяваннем, дастатковым для лічбавага здымання, якое забяспечвае нізкую тэхнічную якасць выніковых здымкаў. Аднак гэта не з'яўляецца, як паказвае мабілаграфія, прынцыповай перашкодай для стварэння паўнавартасных высокамастацкіх твораў — Мабілаграфій.

Унікальныя камунікацыйныя ўласцівасці мабілаграфіі даюць магчымасць невербальнай сувязі, прыбіраючы моўны бар'ер. Свае думкі і пачуцці людзі могуць данесці адзін аднаму пры дапамозе вобразаў, якія перадаюць эмацыянальныя нюансы лепей, чым словы.

Фота, зробленае мабільным тэлефонам

Многія лічаць, што мабілаграфія з'яўляецца не разнавіднасцю мастацтва, а толькі модай на аматарскія фатаграфіі. Аднак існуе меркаванне аб тым, што з удасканаленнем тэхнічных сродкаў жанр канчаткова аформіцца, і мабілаграмы будуць стварацца пры дапамозе камп'ютарнай апрацоўкі відэа. Але варта мець на ўвазе, што пры цяперашнім развіцці мабілаграфіі, дадзены від мастацтва застанецца абасобленым, таму што ў мабілаграфіі цэніцца ў асноўным аб'ект здымання і незвычайнасць ракурсу, а не якасць атрыманых фатаграфій. Гэта значыць важным з'яўляецца не выразнасць кадра, а тое, што на ім. Аўтарам тэрміна «мабілаграфія» з'яўляецца расійскі мастак Дзмітрый Рэзван. У 2004 годзе была ўтворана Сусветная супольнасць мабілографаў, якая паставіла сваёй задачай стварэнне «Мабілаграмы свету» і папулярызацыю мабілаграфіі ў свеце.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]