Магар
Магар | |||||||||||||||||||||
![]() Спелае калоссе магару | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Магар[3], Мяшэй італьянскі[4], Проса італьянскае[3][5] (Setaria italica) — аднагадовая культурная расліна сямейства метлюжковыя (Poaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Разрастаючыся даволі шчыльнымі кустамі, утварае замкнёны травастой. Сцёблы вышынёй 50-150 см прамастойнае.
Каранёвая сістэма пранікае ў глебу на глыбіню да 1 м, аднак вялікая частка каранёў размяшчаецца ў верхніх пластах глебы.
На сцябле 5-16 лісцінак, лісце доўгае (да 50 см), шырынёй да 1,5 см. Лісце з абодвух бакоў вельмі шурпатае. Іх вага ў агульнай укоснай масе дасягае 50 %.
Суквецце — коласападобная мяцёлка даўжынёй 20-25 см, шырынёй 4 см, не падзеленая на асобныя лопасці. Ля аснавання каласкоў маюцца ніткападобныя шчацінкі зялёнага, жаўтлявага або цёмна-фіялетавага колеру.
Цвіце з ліпеня да жніўня. Размнажэнне насеннае.
Падвіды[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.3
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Пярэднеў У. Мяшэй // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Щетинник итальянский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Setaria italica (L.) Beauv. — Щетинник итальянский, чумиза, гоми // Проект «Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения» (руск.)