Магдалена Карлсдотэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Магдалена Карлсдотэр
Magdalene of Sweden c 1495 (color).jpg
Нараджэнне 1445
Смерць жнівень 1495
Род Bonde[d]
Бацька Карл VIII Кнутсан Бундэ
Маці Катарына Карлсдотэр
Муж Ivar Axelsson[d]
Commons-logo.svg Магдалена Карлсдотэр на Вікісховішчы

Магдалена Карлсдотэр (шведск.: Magdalena Karlsdotter; 1445 ― жнівень 1495) ― прынцэса Швецыі. Старэйшая дачка Карла VIII і Катарыны Карлсдотэр. Жонка Івара Аксельсана (Тота).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яе бацька стаў каралём Швецыі ў 1448 годзе. Яна выйшла замуж за Івара Аксельсана (Тота) у Нючэпінге 21 верасня 1466 года. Іх шлюб быў бяздзетным. Яе муж быў дзядзькам Інгеборгі Тот, жонкі рэгента Стэна Стурэ Старэйшага.

Яе мужам стаў былы каралеўскі саветнік у Даніі, які пражываў у Швецыі з 1464 года і пасля свайго шлюбу з Магдаленай быў прызначаны каралеўскім саветнікам у Швецыі. У 1468 годзе ён быў больш ці менш нефармальным суправіцелем і свайго цесця, а пасля яго смерці лічыўся яго пераемнікам на пасадзе часовага рэгента і старшыні каралеўскага савета да абрання новага манарха або рэгента, і ён быў названы «самым магутным чалавекам у Скандынавіі». Аднак пасля смерці свайго цесця ў 1470 годзе ён не атрымаў дастатковую падтрымку, каб стаць новым рэгентам. У 1472 годзе яе мужу ў якасці лена далі Стэгеборг. Івар Аксельсан, аднак, здрадзіў шведскаму каралю, прызнаўшы ў 1476 годзе, што яму быў абяцаны Готланд у якасці лена ад караля Даніі, і ў 1481 годзе адбыўся адкрыты канфлікт паміж Іварам і рэгентам Швецыі. Прынцэса Магдалена па загадзе Эрыка Оксенстыерна была выкрадзена і заключана пад варту. Магдалена стала ўдавой у 1487 годзе.

Яна была заступніцай Абацтва шэрых братоў на востраве Рыдархольмен ў Стакгольме, куды зрабіла мноства ахвяраванняў. Была пахавана ў ім жа, на месцы яе пахавання выбіты надпіс Propentissima Benefactrix Ordinis Nostri.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lars-Olof Larsson — Kalmarunionens tid
  • Dick Harrison — Karl Knutsson
  • Nordisk familjebok

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]