Магдалена Лундблад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магдалена Лундблад
Дата нараджэння 10 красавіка 1753(1753-04-10)
Дата смерці 20 лютага 1786(1786-02-20) (32 гады)
Грамадзянства
Прафесія балерына

Магдалена Лундблад (шведск.: Magdalena Lundblad, 10 красавіка 1753, Тыбле, парафія Стакгольм-Нэс (парафія Кунгсэнген) — 20 лютага 1786, Стакгольм) — шведская балерына, якая з 1773 па 1786 выступала ў Каралеўскім балеце Оперы ў Стакгольме.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і карчмара Нільса Ліндблада і Ганны Крысціны Дзюбуа. Яе брат Фрэдрык Ульрык згадваецца ў 1775 годзе як удзельнік масоўкі Каралеўскай оперы.

У 1770 годзе Магдалена значыцца ў складзе «Dansseus wid Kongl. Franska Comedie Tropp», згадваецца разам з Шарлотай Слотсберг як адна з дзвюх мясцовых танцоўшчыц, якія складалі першую трупу Каралеўскага балета пры яго заснаванні ў 1773 годзе. Трупа складалася пераважна з французскіх танцораў з тэатральнай трупы Дзю Ландэль  (англ.), тэты факт робіць яе адной з першых у Швецыі прафесійных балетных танцоўшчыц. Магдалена Лундблад таксама згадваецца як выбітная балерына ў 1770-х і 1780-х гадах, у той час, калі ў шведскім балеце дамінавалі замежныя артысты.

У 1780 годзе рэжысёр Карл фон Ферсен  (руск.) апісвае Магдалену Лундблад і Шарлоту Слотсберг як сапраўды шматабяцаючыя таленты, якія маглі б стаць яшчэ больш дасканалымі з дадатковым навучаннем, і як адзіныя шведскія танцоўшчыцы ў Каралеўскім балеце, якія маглі замяніць танцоўшчыцу-прэм’ера Элізабет Саліньі  (англ.): у 1781 годзе яны былі адзінымі другімі танцоўшчыцамі ў балеце.

Магдалена Лундблад памерла ад раку ў 1786 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]