Магда Гад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магда Гад
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1975(1975-10-17)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магда Гад (швед. Magda Gad; нар. 17 кастрычніка 1975 г., Фалун) — шведскі ваенны журналіст егіпецкага паходжання.

Піша для вячэрняй газеты «Экспрэс» (Expressen), шведскай газеты «Svenska Dagbladet», выданняў «Сучасная Псіхалогія» і «Läkartidningen».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 17 кастрычніка 1975 года ў шведскім горадзе Фалун. Атрымаўшы адукацыю ў галіне паліталогіі ў Стакгольмскім універсітэце, працавала ў штомесячным шведскім часопісе Cafe Magazine, арыентаваным на моду, стыль і культуру, потым — ваенным карэспандэнтам у вячэрняй газеце «Экспрэс», пісала для шведскай газеты «Svenska Dagbladet», выданняў «Сучасная псіхалогія» і «Läkartidningen». Аўтар рэпартажаў з многіх гарачых кропак свету, пра вайсковыя падзеі і катастрофы.

У 2014—2015 гадах Магда Гад жыла ў Ліберыі падчас эпідэміі гемарагічнай ліхаманкі Эбола, наведвала са здымачнай групай такія краіны, як Конга, Гандурас і Украіна (серыя рэпартажаў «За інфармацыйнай дымавой завесай Магда Гад шукае праўду»).

Атрымала сусветную вядомасць у чэрвені 2016 года, апісваючы напад на Масул у Іраку, дзе паведаміла пра вайну супраць ІГІЛ у Іраку.

Магда Гад з’яўляецца сааўтарам кнігі «Іншая гісторыя», — анталогіі твораў пра жанчын.

Зноскі

  1. а б Gad, Magda // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 5 снежня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]