Магдэбургскія паўшар’і
Магдэбургскія паўшар'і — знакаміты эксперымент нямецкага фізіка Ота фон Герыке для дэманстрацыі сілы ціску паветра і вынайдзенай ім паветранай помпы.
У эксперыменце выкарыстоўваліся «два медныя паўшар'і каля 14 цаляў (35,5 см) у дыяметры, полыя ўнутры і прыціснутыя адно да аднаго». З сабранай сферы выпампоўвалася паветра, і паўшар'і ўтрымліваліся ціскам вонкавай атмасферы.

У 1654 годзе ў Рэгенсбургу фон Герыке прадэманстраваў эксперымент Рэйхстагу ў прысутнасці імператара Фердынанда III. Пасля выпампоўвання са сферы паветра, 16 канёў, па 8 з кожнага боку не змаглі разарваць паўшар'і. Невядома, ці выкарыстоўваліся коні з абезьвух бакоў для большай відовішчнасці ці па няведанні самага фізіка, бо можна было замяніць палову канёў нерухомым мацаваннем, без страты сілы ўздзеяння на паўшар'і[1].
У 1656 годзе Герыке паўтараў эксперымент у Магдэбургу, а 1663 годзе ў Берліне з 24 канямі. У адпаведнасці з пазнейшымі разлікамі, для пераадолення намагання неабходна было запрэгчы 13 моцных ламавікоў з кожнага боку[2].
Арыгінальныя паўшар'і захоўваюцца ў Нямецкім музеі (ням.: Deutsches Museum) у Мюнхене.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магдэбургскія паўшар’і
- Магдебургские полушария // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.