Магеланавы лясы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магеланавы лясы

Від на Магеланавы лясы блізка да лясной лініі ў нацыянальным парку Торэс-дэль-Пайне  (руск.), Чылі
Біём Лес умеранай зоны  (руск.)
Мяжуе з Патагонская пустыня і Вальдыўскія лясы
Плошча 147,200 км²
Краіны Чылі і Аргенціна

Магеланавы субпалярныя лясы — экарэгіён, які ўключае ў сябе паўднёвую Патагонію і архіпелаг Вогненная Зямля, гэта самы паўднёвы лясны масіў планеты. На поўначы размешчаны Вальдыўскія лясы і Патагонская пустыня.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча лясоў каля 150 тыс. км². Клімат вільготны марскі, з прахалодным летам (каля +10 °С), але мяккай зімой (каля 0 °С). Ападкі выпадаюць на працягу ўсяго года, зімой пераважна ў выглядзе мокрага снегу, летам — дажджы (рэдка снег), іх колькасць адрозніваецца да 4000 мм на захадзе і каля 500 мм на ўсходзе.

Значную плошчу з-за моцных вятроў займае крывалессе.

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Тыповыя прадстаўнікі флоры — Maytenus magellanica, паўднёваамерыканскія віды Nothofagus, Drimys winteri, Misodendrum punctulatum, Pilgerodendron uviferum, а таксама Fragaria chiloensis і Berberis buxifolia.

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Фаўна прадстаўлена самым маленькім у свеце аленем Pudu, выдрай Lontra provocax, у паўночнай частцы сустракаецца пума. З птушак насяляюць Campephilus magellanicus, Phrygilus patagonicus, Mimus patagonicus. На ўзбярэжжы — тыповыя марскія птушкі  (руск.): чайкі (Larus), Procellariidae, Diomedea, крачкі (Sterna), пінгвіны (Spheniscidae).

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Магеланавых лясоў у Аргенціне і Чылі створана больш за дзясятак нацыянальных паркаў і ахоўных зон  (руск.).

Зноскі