Магноліякветныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Магноліяпсіды)
Магноліякветныя

Магнолія буйнакветкавая (Magnolia grandiflora)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Magnoliales Bromhead, (1838)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18065
NCBI  3400
EOL  1545
FW  54886

Магноліякветныя, магноліяпсіды[3] (Magnoliales) — парадак двухдольных кветкавых раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Большай часткай дрэвы і хмызнякі. Лісты размешчаны пачаргова, простыя, цэльныя, з прылісткамі ці без іх. Сасуды ёсць ці адсутнічаюць. Кветкі правільныя (актынаморфныя), спіральныя, спірацыклічныя ці цыклічныя, часта апыляюцца жукамі. Тычынкі шматлікія, часта стужкападобныя і вельмі прымітыўнай будовы. Пылковыя зярняткі аднабарозныя ці вытворныя ад аднабарознага тыпу. Гінецэй большай часткай апакарпны, рэдка паракарпны ці сінкарпны.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сістэмы класіфікацыі APG (1998) і APG II (2003) адносяць парадак у групу Magnoliids і адрозніваюць наступныя сямействы:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Магноліяпсіды ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9. Мн., 1999, С.485

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях / Л. М. Сапегін. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6