Магнус I Моцны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магнус I Моцны
Нараджэнне каля 1106[1][2]
Смерць 4 чэрвеня 1134(1134-06-04)[3]
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Нільс
Маці Маргарэт Фрэдкула
Жонка Рыкса Баляславаўна[4]
Дзеці Кнуд V
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магнус Моцны (дацк.: Magnus den Stærke, шведск.: Magnus den starke; 1106? — 4 чэрвеня 1134) — скандынаўскі кіраўнік, які кіраваў як дацкі герцаг у Гёталандзе (каля 1125 — каля 1130). Быў сынам дацкага караля Нільса і Маргарэты Фрэдкулы (шведск.: Margareta Fredkulla), дачкі шведскага караля Інгэ I.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Грабніца Магнуса Моцнага ў абацтве Врэта

Прэтэндаваў на шведскі трон пасля смерці Інгэ II. Гёты (тагачаснае насельніцтва Гёталанда) абралі яго сваім каралём, але свеі запрацівіліся, і ў 1130 ён быў выгнаны са Швецыі каралём свеяў Сверкерам.

Вярнуўшыся ў Данію, Магнус уступіў у канфлікт з герцагам Шлезвіга Кнудам Лавардам і забіў яго. Гэта забойства справакавала грамадзянскую вайну ў Даніі, і ў бітве ў бухты Фотэвік Магнус загінуў.

Сын Магнуса і Рыхезы Польскай Кнуд пазней таксама змагаўся за дацкую карону.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage Праверана 8 кастрычніка 2022.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003. Праверана 8 кастрычніка 2022.
  3. Magnus Nilsson — 1917.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.