Магіла ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў (Ласасін)
| Славутасць | |
| Магіла ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў | |
|---|---|
| Помнік 40 паўстанцам, палеглым у баі пад Ласасінам 24 мая 1863 | |
| 52°45′49,63″ пн. ш. 24°52′33,2″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Ласасін |
| Дата заснавання | 1989 |
| Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
| Стан | на здымку |
Магі́ла ўдзе́льнікаў паўста́ння 1863—1864 гадо́ў — помнік паўстанцам, якія загінулі ў баі пад Ласасінам 24 мая 1863 года. Ахоўваецца дзяржавай.
Мінуўшчына
[правіць | правіць зыходнік]24 мая (4 чэрвеня) 1863 года адбылася жорсткая сутычка аддзела пад кіраўніцтвам пружанскага шляхціца Улодка «Шчаснага» з расійскім войскам ля вёскі Ласасін. Паўстанцы пацярпелі цяжкія страты: 40 чалавек забітымі. Валерый Урублеўскі з часткай аддзела здолеў вырвацца з акружэння[1]. Пасля бою казакі налічылі на адным левым флангу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.
У гонар паўстанцаў, палеглых у бітве, мясцовыя жыхары паставілі на месцы пахавання 40 жаўнераў ва ўрочышчы Гантарыя драўляны крыж. Улады міжваеннай Польшчы ў 1928 годзе паставілі на гэтым месцы замест сатлелага крыжа гранітны помнік з выбітым надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» (бел.: Праху 40 паўстанцаў, палеглым у 1863 годзе ў бітвах з акупантамі. Жыхары павета).

З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. За нямецкім часам на магіле быў пастаўлены драўляны крыж, але ў хуткім часе партызаны спілавалі і яго[2].
У 1989 годзе група энтузіястаў (настаўнік з Клепачоў Мікалай Пянка, вясковец з Ласасіна Якуб Заяц) з дапамогай краязнаўцаў з Ружанаў (Аляксандр Пракапеня і Юрый Малышэўскі) і Пружанаў (Генадзь Сарока, Язэп Машкала, Іван Здановіч) знайшлі і аднавілі помнік. Матэрыяламі і транспартам дапамаглі Пружанская ПМК і радыёзавод. Аднак у 1998 годзе помнік быў расстраляны з верталёта (побач знаходзіцца ваенны палігон). Чарговы раз помнік адноўлены ў 2000 годзе, 8 кастрычніка таго ж года адбылося ягонае ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне з удзелам каталіцкага святара з Ружанаў Януша і праваслаўнага айца Уладзіміра з Варанілавічаў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Уладзімір Крукоўскі. Двойчы расстраляныя. Адноўлены помнік паўстанцам Шчаснага // «Наша Ніва». — 2000. — № 42.
- ↑ Мікола Канаховіч. Расстраляны помнік расстраляным героям-каліноўцам не знішчыць! // Народная воля. — 26 студзеня 2010. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Магіла ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў (Ласасін) на Вікісховішчы |