Магілёўская ГЭС
Магілёўская ГЭС – планаваная гідраэлектрастанцыя на рацэ Дняпро насупраць вёскі Паўлаўка Магілёўскага раёна ў чатырох кіламетрах на поўнач ад Магілёва. Усталяваная магутнасць 5,1 МВт. Выпрацаванне 25 млн. квт*гадзін электраэнергіі ў год[1].
Будаўніцтва ГЭС абыдзецца ў 29,4 млн. долараў ЗША. ГЭС прапануецца пабудаваць у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства па схеме «ВОС»(будаванне-эксплуатацыя-перадача).
Плануецца пабудаваць земляную плаціну вышынёй 8-10 метраў. У выніку ўзровень вады перад плацінай павялічыцца на 5 метраў. Плошча вадасховішча складзе 408 гектараў. Шырыня ў сярэднім будзе 500 метраў, даўжыня 8 кіламетраў, да вёскі Дабрэйка, а можа быць і далей, улічваючы невялікі ўхіл ракі ў гэтым месцы. Глыбіня дасягне 7 метраў у нармальным стане. Плаціна дазволіць рэгуляваць узровень вады ў Дняпры падчас вясновых паводак. Пасля ўзвядзення плаціны, узровень вады ў Дняпры павялічыцца да самага Шклова, а там, ледзь паўночней, плануецца пабудаваць Шклоўскую ГЭС з аналагічнымі тэхнічнымі характарыстыкамі. Ад Оршы да Магілёва рака Дняпро стане прыдатнай для суднаходства. Агадана будаванне шлюзаў для пропуску суднаў праз плаціны.