Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна | |
---|---|
Тып | публічная |
Краіна | |
Адрас | Ленінскі раён, вул. Крыленкі, д. 8 |
Заснавана | 5 студзеня 1935 |
Філіялы | Аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў (вул. Леніна, д. 68) |
Фонд | |
Склад фонду | брашура, газета, гуказапіс, карціна, кінафільм, кніга, мапа, нотнае выданне, часопіс |
Аб'ём фонду | 737 921 (2017 год) |
Доступ і карыстанне | |
Умовы запісу | пашпарт |
Выдача штогод | 623 987 (2016 год) |
Абслугоўванне | 453 308 (2016 год) |
Колькасць чытачоў | 36 202 (2016 год) |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | 849 683,99 руб (2016 год; 424 884,48 $) |
Дырэктар | Ілона Сарокіна |
Супрацоўнікі | 81 (2017 год)[1] |
Вэб-сайт | library.mogilev.by |
Магілё́ўская абласна́я бібліятэ́ка імя У. І. Леніна — дзяржаўная бібліятэка ў Магілёве, размешчаная па адрасе вуліца Крыленкі, д. 8, на рагу з вуліцай Дзяржынскага. Заснаваная ў студзені 1935 года ў якасці аддзялення Дзяржаўнай бібліятэкі БССР.
На 2020 год працавала з панядзелка па чацвер а 9:00—20:00 і ў суботу і нядзелю а 9:00—18:00. Улетку — з суботы па чацвер а 9:00—18:00[2]. Чытачам выдавалі да 10 кніг на тэрмін да 30 дзён[3].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]На 2020 год Магілёўская абласная бібліятэка ўключала:
- на цокальным паверсе — міжбібліятэчны абанемент і 3 аддзелы: 1) апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогу, 2) камплектавання, 3) кнігасховішча;
- на 1-м паверсе 4 аддзелы — 1) абанементны, 2) інфармацыйна-даведкавы, 3) інфармацыйных рэсурсаў, 4) маркетынгу і бібліятэказнаўчай працы;
- на 2-м паверсе — агульную чытальную залу, музейны пакой, сектар аўтаматызацыі і юнацкі аддзел;
- на 3-м паверсе — 2 аддзелы: 1) беларускай і краязнаўчай літаратуры, 2) мастацтваў;
- па вуліцы Ленінскай, д. 68 — аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 1935 года ў Магілёве адчынілі аддзяленне Дзяржаўнай бібліятэкі Беларускай ССР. У студзені 1938 года яго пераўтварылі ў Магілёўскую абласную бібліятэку ў сувязі з утварэннем Магілёўскай вобласці. Бібліятэку размясцілі на Першамайскай вуліцы ў 2-павярховым доме № 82. На 1941 год МАБ налічвала 13 супрацоўнікаў, з іх 9 бібліятэкараў. 3 сакавіка 1953 года МАБ падпарадкавалі Міністэрсту культуры БССР[5].
У 1967 годзе стварылі аддзел мастацтваў, дзе размясцілі адпаведныя падручнікі, нотныя выданні, альбомы, грам-пласцінкі, аўдыёкасеты і кампакт-дыскі[6]. У 1989 годзе ў склад МАБ уключылі Магілёўскую абласную дзіцячую бібліятэку, якую пераўтварылі ў аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых (1—6) класаў[7]. У 1994 годзе стварылі аддзел аўтаматызацыі. У красавіку 2000 года заснавалі аддзел інфармацыйных рэсурсаў, які стаў забяспечваць чытачоў даведкавымі базамі даных у Сеціве[8]. У красавіку 2005 года ў складзе МАБ утварылі аддзел апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогаў[9]. 14 верасня 2011 года адчынілі музейны пакой, у якім адлюстравалі гісторыю бібліятэкі[10].
На пачатак 2017 года ў МАБ налічвалася 72 039 выданняў па-беларуску, што складала 9,8 % бібліятэчнага фонду. На брашуры і кнігі прыпадала 67 % асобнікаў, на часопісы — 26 %, на гуказапісы і ноты — па 2,2 %, на кінафільмы — 1,1 %, на газеты — 0,8 %, на выяўленчыя дакументы — 0,4 %, на электронныя выданні — 0,3 %. На галіновую літаратуру прыпадала 73 % выданняў, на мастацкую — 27 %[1].
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. аўтарскі калектыў у складзе Юліі Аляксандраўны Касцюк, галоўнага бібліятэкара, і Івана Уладзіміравіча Малініна, вядучага бібліятэкара аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы бібліятэкі ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за значныя дасягненні ў справе выхавання любові да роднага краю, стварэнне інфармацыйных рэсурсаў, прысвечаных тэме малой радзімы»[11].
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Горбач (студзень 1935 — чэрвень 1940)
- Марына Нянашава (5 чэрвеня 1940—1941)
- Ганна Чудовіч (ліпень 1944 — красавік 1946)
- Аляксандр Пархімовіч (18 красавіка — 27 снежня 1946)
- В. А. Галавач (3 лютага 1947 — 19 ліпеня 1948)
- Аляксандр Глотаў (19 ліпеня 1948 — 17 ліпеня 1953)
- Я. П. Вішнеўскі (17 ліпеня — 31 снежня 1953)
- Таццяна Лазарава (3 студзеня 1954 — 4 чэрвеня 1957)
- Ніна Саўчанка (28 жніўня 1957 — студзень 1969)
- Вольга Баранава (студзень 1969 — красавік 1996)
- Ала Васіленка (30 мая 1996 — 29 жніўня 2008)
- Ілона Сарокіна (з 2008 года)[5]
Зноскі
- ↑ а б Ілона Сарокіна. Справаздача за 2016 год . Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2017). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ Графік працы . Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ Правілы карыстання . Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ Структура . Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ а б Гісторыя (руск.). Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ Аддзел мастацтваў . Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ Аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў . Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ Аддзел інфармацыйных рэсурсаў . Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ Аддзел апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогаў . Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ Музейны пакой . Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Электронны зварот . Магілёўская абласная бібліятэка (1 снежня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- Электронны каталог (руск.)
- Зводны электронны каталог бібліятэк Магілёўскай вобласці