Магілёўская воласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Магілёўская воласць, Магілёўскае староства, Магілёўская (сталовая[1]) эканомія — буйное дзяржаўнае ўладанне ў XIVXVIII стст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 13871399 гг. належала каралеве Ядвізе. У XV ст., відаць, адасобіўся маёнтак Буйнічы. У 15011513 гг. воласць у пажыццёвым уладанні вялікай княгіні Алёны Іванаўны, пазней — дзяржаўная ўласнасць. У сярэдзіне 2-й паловы XVI ст. звычайна называлася староствам. Тэрыторыя воласці фарміравалася да 1-й паловы XVI ст., калі да яе далучаны часткі воласці Басея і Мсціслаўскага княства. У 1560 г. воласць уключала г. Магілёў і больш за 60 сёл, з іх буйнейшыя Вейна (112 дымоў), Коханавічы (100), Сідаравічы (67), Аніскавічы (57), Чавусавічы, або Чавусы (53).

Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565 — 1566 гг. воласць у складзе Аршанскага павета. З 1589 г. перайшла ў разрад эканомій. З канца XVI ст. імкліва павялічвалася колькасць паселішчаў і жыхароў. Паводле інвентару 1604 г., воласць складалася (апрача Магілёва) з 194 сёл (з іх 28 пустых), падзеленых на 12 войтаўстваў. Пасля спусташальных казацка-сялянскай вайны 1648 — 1651 гг., і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 1667 гг., у эканоміі на 18%, з 5 118 да 4 194, зменшылася колькасць сялянскіх гаспадарак[2]. Працяглыя баявыя дзеянні паміж расійскімі і шведскімі войскамі падчас Паўночнай вайны, масавыя рэквізіцыі правіянту, коней, транспартных сродкаў, а таксама голад і эпідэміі, прывялі да значных страт сярод мірнага насельніцтва і запусцення. У крыніцах пасляваеннага часу, адзначалася, што

" шмат сялян павымірала, палова вёсак абязлюдзела, а ў іншых па тры, чатыры селяніны "

[3] Пасля спусташальных войн і эпідэмій, для аднаўлення гаспадаркі і развіцця сялянства, быў выдадзены каралеўскі «устав», паводле якога усе сяляне-«новікі» (новыя пасяленцы) маглі ўзяць зямлі столькі, колькі здольныя былі апрацаваць. Яны вызваляліся на некалькі гадоў ад выплаты падаткаў і выканання шэрагу адпрацовачных павіннасцей. У выніку такой палітыкі з 1712 па 1742 гг. колькасць пустых валок ва ўладанні скарацілася з 1537 да 419[4]. На працягу другой паловы XVII — першай паловы XVIII стст. з сялян патрабавалі выключна грашовую рэнту. У другой палове XVIII ст. паўсюдна пашыралася вытворчасць моцных напояў. Так, Магілёўская эканомія толькі з арэнды корчмаў складала 37% прыбытку[5].

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) эканомія ў складзе Расійскай імперыі, налічвала 5261 дым, 25 063 душы мужчынскага полу. Значная частка эканоміі раздадзена ў прыватную ўласнасць набліжаным да Кацярыны IIА. М. Рымскаму-Корсакаву (5 829 душ з мяст. Чавусы), А. П. Ярмолаву (4 445 душ), В. Я. Чычагову (3 997), А. А. Празароўскаму (448 душ з мяст. Сухары) і інш. Рэшта захавалася ў якасці дзяржаўных маёнткаў.

Войтаўствы[правіць | правіць зыходнік]

1604 г.[правіць | правіць зыходнік]

  • Асавецкае (23 сялы)
  • Бардзілаўскае (22)
  • Благавіцкае (24 сялы і новазаснаванае мястэчка Чавусы)
  • Брылеўскае (14)
  • Вейнаўскае (18)
  • Горбавіцкае (13)
  • Даманавіцкае (13)
  • Іструбіцкае (4)
  • Плешчыцкае (14)
  • Пуцькаўскае (23)
  • Ульянавіцкае (13)
  • Чамаданаўскае (створана ў 1600 г.; 12)

Намеснікі (старасты, дзяржаўцы, адміністратары)[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дзяржаўныя ўладанні, даход з якіх ішоў на караеўскі стол, непасрэдна на забеспячэнне караля і яго двара
  2. Мелешко, В. И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII―XVIII в.) / В. И. Мелешко; АН Белорусской ССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 246, [1] с. — С. 18.
  3. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией архивариуса сего архива Созонова. [В 32 вып.]. Вып. 11: [Приходо-расходные книги г. Могилева за 1697 г.; Акты, извлеченные из книг Могилевского магистрата за 1706 — 1716 гг.] — Витебск: печатано в Типографии Губернского правления, 1880. — [6], 536, XIII с. — С. 497.
  4. Мелешко, В. И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии... — С. 30 — 31.
  5. Козловский, П. Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в.: Центральные и западные зоны / АН Белорусской ССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1974. — 180, [2] с. — С. 76.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Насевіч, В. Магілёўская воласць / Вячаслаў Насевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; [мастак З. Э. Герасімовіч]. Т. 2: К — Я. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2007. — 788 с. — С. 245 — 246. — ISBN 978-985-11-0394-8.
  • Насевіч, В. Магілёўская воласць / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 17 — 18. — ISBN 985-11-0141-9.