Лютэранская кірха (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Магілёўская кірха)
Кірха
Евангельска-аўгсбургская кірха ў Магілёве
Лютэранская кірха ў Магілёве
Лютэранская кірха ў Магілёве
53°54′03,21″ пн. ш. 30°20′19,92″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Канфесія лютэранства
Епархія Магілёўская суперінтэндацыя
Тып будынка кірха
Дата заснавання 1780
Будаўніцтва 17751780 гады
Стан знішчана
Map

Лютэранская кірха — колішні лютэранскі храм у Магілёве, заснаваны 1780 р., разбураны ў 1930-х.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія грамады немцаў, пры гэтым былі заснаваны лютэранскія кірхі[1]. Дазвол на збудаванне кірхі ў Магілёве дала Расійская імператрыца Кацярына II, якая пры наведванні горада ў 1780 г. ахвяравала на будаўніцтва кірхі 500 рублёў. Указам Кацярыны II для будаўніцтва храма Георгій Каніскі перадаў ацалелыя элементы праваслаўнай Спаскай царквы[2][3]. Прыхадская кірха знаходзілася насупраць мужчынскай гімназіі. Драўляная, невялікіх памераў кірха была па-нямецку акуратна дагледжана, увітая плюшчом, яна асабліва маляўніча выглядала летам.[4]

Кірха без перапынку працавала да самай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Да пачатку 1930-х гадоў кірха стаяла зачыненай, пакуль улады БССР, верагодна ў сувязі з магчымым пераносам сталіцы ў Магілёў, не вырашылі знішчыць кірху. Напачатку 1930-х кірха была знішчана.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]