Перайсці да зместу

Магілёўская праўда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Магілёўская праўда»
Тып газета
Заснавана 1918
Мова беларуская і руская
Галоўны офіс
ISSN 1998-1724
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Вэб-сайт mogpravda.by

Магілёўская праўда — грамадска-культурная газета, орган Магілёўскага аблвыканкама. Выдаецца ў Магілёве з 10 студзеня 1918 года на беларускай і рускай мовах. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Асвятляе пытанні грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця вобласці.

Гісторыя газеты

[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку выходзіла як газета Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў пад назвай «Весткі Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў» (№ 1-10), з № 11 — пасля аб’яднання выканкамаў Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў Магілёўскай губерні і Савета сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні — пад назвай «Весткі Магілёўскага губернскага выканаўчага камітэта Саветаў сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў».

«Магілёўскі селянін», № 2. 1924

З 1918 года выдавалася як орган Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Магілёўскай губерні пад назвай «Весткі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Магілёўскай губерні». Падчас акупацыі Магілёва нямецкімі войскамі (красавік-кастрычнік 1918) не выходзіла. У снежні 1918 называлася «Весткі Магілёўскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта», у лютым 1919 — маі 1925 — «Саха і молат», да 1929 — «Магілёўскі селянін», з лістапада 1929 г да 1941 — «Камунар Магілёўшчыны».

У час Вялікай Айчыннай вайны — орган Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б. Назва падчас вайны і ў 1945—1956 гадах — «За Радзіму». З 12 жніўня 1956 выходзіць пад назвай «Магілёўская праўда».

Выдавалася на рускай, з 10 кастрычніка 1924 г на беларускай мове. Больш за 25 гадоў газету ўзначальваў Васіль Цітавец. У цяперашні час галоўны рэдактар з 1995 года — Аляксандр Тарпачоў.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.