Магілёўская духоўная семінарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Магілёўская семінарыя)
Магілёўская духоўная семінарыя
Год заснавання 1757
Канфесія Праваслаўе
Царква Руская Праваслаўная Царква
Размяшчэнне Магілёў

Магілёўская духоўная семінарыя — сярэдняя духоўная навучальная ўстанова Магілёўскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, якая рыхтавала святароў і царкоўных служак. Існавала ў 17571918 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Семінарыя адкрыта ў 1757 г. годзе архіепіскапам Георгіем Каніскім на базе брацкай школы. Пры ім распачата будаўніцтва асноўнага вучэбнага корпуса і дома-інтэрната.

У 1758 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна пастанавіла штогод вылучаць на Магілёўскую семінарыю па 400 рублёў. Праграма Магілёўскай школы нічым не адрознівалася ад праграм іншых семінарый таго часу, таму што ў ёй былі тыя ж класы — сінтаксісу, інфіма, рыторыкі, філасофіі і багаслоўя. Архіепіскапа Георгія займалі літаральна ўсе пытанні школы. Ён запрашаў выкладчыкаў з Кіева, складаў праграмы, друкаваў падручнікі, прызначаў дараванне настаўнікам, размяркоўваў курсы навучання, ставіў на чале Семінарыі дасведчаных кіраўнікоў.

Першыя гады існавання семінарыі былі вельмі складанымі з-за таго таго, што семінарыя існавала ў варожым каталіцкім асяроддзі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння Магілёўскай епархіі да Расійскай імперыі ў 1772 годзе для семінарыі пачаліся спакойныя часы.

У 1799 годзе ў Магілёўскай семінарыі была заснавана прафесійная капэла, якая карысталася папулярнасцю на тэрыторыі Беларусі.

У 1889 годзе Магілёўская духоўная семінарыя стала цэнтрам святкавання 50-годдзя вяртання ўніятаў Заходняга края ў праваслаўе.

Зачынена бальшавікамі ў 1918 годзе.

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Іванавіч Юркевіч (18161876) — рэлігійны i грамадскі дзеяч, дзеяч праваслаўнай царквы, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг
  • Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі — выкладчык Магілеўскай семінарыі і іншых навучальных устаноў Магілёва. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]