Магілёўскія фрэскі

Магілё́ўскія фрэ́скі — манументальны жывапіс XVII — першай паловы XIX стагоддзя ў інтэр’ерах культавых будынкаў у г. Магілёў.

Вылучаўся панаваннем стылістыкі барока, у пачатку XIX ст. выявіліся прыкметы новага стылю — класіцызму. Адыграў вялікую ролю ў аздабленні інтэр’ераў культавых пабудоў рэгіёна (гл. фрэскі касцёла і кляштара кармелітаў у Бялынічах). 3 творамі іншых відаў мастацтва магілёўскія фрэскі складалі цэльныя ансамблі, у выніку чаго адбываўся сінтэз архітэктуры і жывапісу (убранства інтэр’ера Станіславаўскага касцёла). Магілёўскае сакральнае мастацтва гэтага перыяду характарызавалася павышэннем прафесійнага ўзроўню і арыентацыяй на заходняе мастацтва, з аднаго боку, і імкненнем да фальклорных традыцый — з другога.
Твораў магілёўскага фрэскавага жывапісу захавалася няшмат: многія фрэскі загінулі ў 1930—1970-я гг. (Іосіфаўскі сабор, Богаяўленскі сабор, Васкрасенская царква), іншыя схаваны пад вапнавымі напластаваннямі (Пакроўская царква).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Магілёўскія фрэскі // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.