Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава

Будынак былога пазямельна-сялянскага банка, у якім размяшчаецца музей
Заснаваны 1990
Месцазнаходжанне Магілёў, вул. Міронава, 33
maslenikov.iatp.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава — музей у Магілёве, размешчаны па вуліцы Міронава, 33.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і музейных фондах Рэспублікі Беларусь», адкрыты рашэннем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў № 13 ад 19 лістапада 1990 года. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1996 года Магілёўскаму абласному музея было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масленікава.

2020[правіць | правіць зыходнік]

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага здушэння акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, супрацоўнікі музея напісалі зварот на імя начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алега Стэльмашка. У звароце яны заклікалі «спыніць хвалю гвалту, якая развярнулася на вуліцах беларускіх гарадоў у жніўні 2020 года» ў дачыненні да мірных грамадзян, у прыватнасці да працаўнікоў сферы культуры, выказалі салідарнасць з супрацоўнікамі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і Купалаўскага тэатра, а таксама папрасілі разгледзець з усёй аб’ектыўнасцю акалічнасць зняволення акцёра і рэжысёра Уладзіміра Аляксеевіча Пятровіча[1].

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Музей размяшчаецца ў будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Будынак узвялі ў 19031914 гадах з рысамі мадэрну, псеўдарускага стылю і позняга класіцызму[2].

Калекцыя[правіць | правіць зыходнік]

У наш час калекцыя музея складаецца са збору помнікаў рэалістычнага мастацтва XVII—XIX стст. (140 адзінак), калекцыі беларускай школы іканапісу, твораў мастакоў Магілёўшчыны: В. К. Бялыніцкі-Бірулі, У. Кудрэвіча, А. Бархаткова, В. Грамыкі, М. Беляніцкага, П. Масленікава, Л. Марчанкі, М. Федарэнкі, Ф. Кісялёва, Г. Конанавай, М. і Р. Таболічаў, В. Юрковай, У. Шпартава, У. Рубцова і іншыя[3].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкі музей у Магілёве на аверсе банкноты ў 200 000 бел. рублёў

Выява музея змяшчаецца на беларускай банкноце вартасцю ў 200 000 рублёў.[4]

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]