Магілёўхімвалакно
Выгляд
| Магілёўхімвалакно | |
|---|---|
| | |
| Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
| Заснаванне | 5.11.1968 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Магілёў, Беларусь |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Алег Анатольевіч Курылін |
| Галіна | Хімічная прамысловасць |
| Прадукцыя | Дыметылтэрэфталат, поліэфірнае валакно, бутэлька |
| Абарот | 1095 мільярдаў рублёў (2009[1]; 391 мільён $[2]) |
| Чысты прыбытак | 55 млн. руб. (2007[3]; 25,6 тыс. $[4]) |
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Матчына кампанія | Белнафтахім |
| Сайт | www.khimvolokno.by |
Магілёўхімвалакно — найбуйнейшае прадпрыемства Беларусі па вытворчасці поліэфірных валокнаў і ніцяў, што знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне Магілёва. Большасць вырабаў пастаўляе за мяжу і складаецца з рамонтна-будаўнічай вытворчасці і чатырох заводаў: арганічнага сінтэзу, сінтэтычнага валакна, поліэфірных ніцей і рамонтна-механічнага.
Асноўнымі вырабамі прадпрыемства з’яўляюцца:
- дыметылтэрэфталат, поліэтылентэрэфталат, біядызельнае паліва;
- поліэфірныя валакно, жгут, кампазіт, напаўняльнік, ніць, палатно, стужка, тэрмаэластапласт, шнур;
- бутэлька, пажаратушыльнік, пажарны рукаў.
Дырэктары і генеральныя дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Сямёнавіч Бяляўскі (26 чэрвеня 1965—1974)[6],
- Павел Мікалаевіч Зярноў (1974—1981)[6],
- Аляксандр Аляксандравіч Пятроў (17 сакавіка 1981 — 11 лютага 1985)[6],
- Іван Апанасавіч Ефанаў (1 сакавіка 1985 — 16 чэрвеня 1999)[6],
- Канстанцін Віктаравіч Гісак (з 6 жніўня 1999)[7],
- Сяргей Міхайлавіч Пузевіч (лістапад 2008[8] — 2014[9]),
- Пётр Міхайлавіч Руднік (снежань 2014[10] — кастрычнік 2022[11][12]),
- Уладзімір Іванавіч Маркаў (з кастрычніка 2022)[13],
- Алег Анатольевіч Курылін (з кастрычніка 2025)[14].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Названая пяцёрка найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі (руск.). Эканоміка. Беларускі партызан (6 лютага 2012).
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (6 лютага 2012).
- ↑ Практычны аналіз кіравання прадпрыемствам нафтахімічнай прамысловасці на прыкладзе ААТ «Магілёўхімвалакно» (руск.)(недаступная спасылка). Эканоміка. Электронная бібліятэка txt.tr200.biz (6 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 2 чэрвеня 2014.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2007 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (6 лютага 2012).
- ↑ http://www.minfin.gov.by/ru/securities_department/results/results_oao/
- ↑ а б в г О. Синякина. Химический гигант на Днепре // Могилевские ведомости, 11 июня 2013. — С. 5
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 августа 1999 года № 1234 «Об утверждении К. В. Гисака в должности генерального директора могилевского производственного объединения „Химволокно“»
- ↑ «Могилевхимволокно» о перспективах развития
- ↑ Петр Рудник представлен трудовому коллективу «Могилевхимволокно» в качестве генерального директора
- ↑ Пётр Рудник — новый генеральный директор ОАО «Могилёвхимволокно»
- ↑ Владимир Марков возглавил ОАО «Могилевхимволокно»
- ↑ Петр Рудник: «Все лучшее со мной произошло в Могилеве»
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ Кіраўніцтва выканкамаў, міністэрстваў і буйных прадпрыемстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні