Магілёў (гасцініца)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Магілёў
Краіна:
Рэгіён: Магілёўская вобласць
Месцазнаходжанне: Магілёў
Адрас Праспекце Міру, 6
Тып: гасцініца
Заканчэнне будаўніцтва: 1972
Колькасць паверхаў: 14
Архітэктар: Валянцін Аркадзевіч Астаповіч, Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў і А. Лукомская[d]

«Магілёў» — гасцініца ў Магілёве, размешчаная па праспекце Міру, 6. Пабудавана ў 1972 годзе, архітэктары В. Астаповіч, Г. Бенядзіктаў, А. Лукомская.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фрагмент пано ў вестыбюлі

Будынак 14-павярховы, пастаўлены перпендыкулярна да праспекта. Разлічаны на 654 месцы. Вырашаны ў простых манументальных формах, адпаведных яго вышыннаму аб'ёму. Першыя 2 паверхі маюць суцэльнае зашкленне, астатнія вырашаны адзіным аб'ёмам з рэгулярным рытмам балконаў-лоджый. У архітэктурны дэкор галоўнага фасада ўведзены канструкцыйныя металічныя дэталі, якія ўзбагачаюць яго пластыку; фасад, што выходзіць на праспект, члянёны вертыкальнай стужкай аконных праёмаў. На першым паверсе прасторны вестыбюль, хол, службовыя памяшканні. У інтэр'еры вестыбюля дэкаратыўнае пано (медзь, чаканка; мастак Ю. Любімаў). На другім паверсе знаходзяцца рэстаран, кафэ і камбінат бытавога абслугоўвання.

Да 14-павярховага корпуса па лініі забудовы прылягае 2-павярховы спартыўны блок з плавальным басейнам і фізкультурнай залай. Перад гасцініцай — невялікая плошча з стаянкамі для аўтамашын.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]