Магістраль М4
| Аўтадарога | |
| Магістраль М4 | |
|---|---|
| Схема магістралі М4 | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Краіна |
|
| Статус | рэспубліканская |
| Уладальнік | дзяржаўная |
| Кіруецца | Белаўтадор |
| Даўжыня | 176,8 км |
| Пачатак | Мінск |
| Канец | Магілёў (176,8 км) |
| Дарожнае пакрыццё | асфальт |
| Дата адкрыцця | 1932[1] |
Рэспубликанская аўтамабільная дарога М-4 – аўтамабільная дарога агульнага карыстання міжнароднага значэння Рэспублікі Беларусь, злучае Мінск з Магілёвам. Дарога пачынаецца ад скрыжавання Партызанскага праспекта з Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай М9 і ідзе на паўднёвы ўсход і ўсход, абыходзячы Смілавічы, Чэрвень, Беразіно, Бялынічы, да Магілёва.

Працягласць 176,8 км. Пачатак — км 12,0, канец — км 188,8.
Гісторыя будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Старая аўтадарога паміж Мінскам і Магілёвам мела жвіровае пакрыццё і праходзіла праз шматлікія населеныя пункты. Тэхнічны стан дарогі, пабудаванай у ХІХ стагоддзі, стрымліваў развіццё транспартных сувязяў паміж сталіцай краіны Мінскам і абласным цэнтрам Магілёвам. У 1920-х гадах было прынята рашэнне пабудаваць новую аўтадарогу, якая злучае Мінск з Магілёвам па самым кароткім шляху. Праектам прадугледжвалася будаўніцтва аўтадарогі ў абыход гарадоў, пасёлкаў і вёсак. Будаўніцтва было пачата ў 1928 годзе, а ў 1932 годзе аўтамабільная дарога Мінск — Магілёў была ўведзена ў эксплуатацыю. Катэгорыя аўтадарогі — IV. У пасляваенныя гады дарога была адноўлена. У 1960—1970 гады праводзілася рэканструкцыя па III катэгорыі. У 1990 годзе скончаны работы па пашырэнню дарожнага пакрыцця да 9 метраў на ўчастку Чэрвень — Беразіно — Бялынічы — аэрапорт Магілёў. У 1977 годзе першы ўчастак аўтадарогі Мінск — Лугавая Слабада быў рэканструяваны па I катэгорыі з 4-х палосным рухам і раздзяляльнай паласой паміж сустрэчнымі патокамі. Участак Лугавая Слабада — Смілавічы — Ляды (км 21-41) рэканструяваны па I катэгорыі ў 1993 годзе. Адначасова пачалася рэканструкцыя з боку Магілёва. У 1994 годзе здадзены ў эксплуатацыю ўчастак Магілёў — аэрапорт Магілёў з абыходам вёскі Княжыцы. У 2003 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя аўтадарогі па I тэхнічнай катэгорыі.
Этапы рэканструкцыі і будаўніцтва магістралі ў перыяд 2003—2012 гадоў:
| Кіламетраж участка, км | Працягласць, км | Назва ўчастка | Апісанне | Дата здачы ў эксплуатацыю | Нататка |
|---|---|---|---|---|---|
| 12-21 | 9,0 | Мінск — Лугавая Слабада | Пашырэнне з 4-х да 6-ці палос | 2003 год | |
| 21-41,0 | 20 | Лугавая Слабада — Ляды | Капітальны рамонт з 2012 года | 2013 год | |
| 41,0-48,7 | 7,8 | Ляды — Чарнаградзь | Рэканструкцыя з 2003 года | 2004 год | |
| 48,7-58,0 | 9,2 | Чарнаградзь — Лысая Гара | Рэканструкцыя з будаўніцтвам абыходу Запасення з 2003 года | канец 2005 года | |
| 58,0-62,24 | 4,2 | Лысая Гара — Чэрвень | Рэканструкцыя з 2005 года | 2007 год | |
| 62,24-64,8 | 2,5 | Чэрвень — Натальеўск | Рэканструкцыя з 2007 года | снежань 2008 года | |
| 64,8-74,0 | 9,2 | Натальеўск — Калодзежы | Рэканструкцыя з 2007 года | 3,0 км у снежні 2009 года, 6,2 км у кастрычніку 2009 года | |
| 74,0-79 | 4,9 | Калодзежы — Ведрыца | Рэканструкцыя з лістапада 2009 года | 2010 год | |
| 79-103,4 | 24,5 | Ведрыца — Беразіно | Рэканструкцыя з верасня 2010 года | верасень 2012 года | |
| 103,6-104,6 | 1,0 | Маставы пераход цераз раку Бярэзіну з падыходамі | Будаўніцтва са жніўня 2010 года | верасень 2012 года | Даўжыня моста 360,8 метраў |
| 104,6-131,336 | 26,7 | Беразіно — мяжа Магілёўскай вобласці | Рэканструкцыя са снежня 2010 года | верасень 2012 года | |
| 131,336-140,7 | 20 | мяжа Мінскай вобласці — Забалоцце | Рэканструкцыя з 2011 года | верасень 2012 года | |
| 140,7-150,0 | 20 | Забалоцце — Вослеўка (абыход Вялікай Машчаніцы) | Будаўніцтва і рэканструкцыя з 2011 года | верасень 2012 года | |
| 150,0-160,5 | 9,9 | Вослеўка — Запакулле (абыход Бялынічаў) | Будаўніцтва з 2009 года | чэрвень 2012 года | |
| 160,5-167 | 6,5 | Запакуллле — Камяніца | Рэканструкцыя з кастрычніка 2010 года | чэрвень 2012 года | |
| 167-176 | 9,2 | Камяніца — Ермалавічы (абыход Вішова) | Будаўніцтва з 2009 года | кастрычнік 2009 года | |
| 176-182 | 6,1 | Ермалавічы — аэрапорт Магілёў | Рэканструкцыя са снежня 2007 года | кастрычнік 2009 года | |
| 182-188,8 | 7 | аэрапорт Магілёў — Магілёў | Капітальны рамонт з 2012 года | 2013 год |
21 красавіка 2025 года закрыты рух транспарту на ўчастку км 15,872 — км 21,820 для правядзення капітальнага рамонту з заменай асфальтабетоннага пакрыцця на цэментабетоннае. Адкрыць рух плануецца 21 студзеня 2026 года.