Мадагаскар
| Рэспубліка Мадагаскар | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Repoblikan'i Madagasikara République de Madagascar | |||||
| |||||
|
Дэвіз: «Tanindrazana, Fahafahana, Fandrosoana» «Айчына, Свабода, Прагрэс» |
|||||
| Гімн: «О, наша каханая Радзіма» | |||||
|
|
|||||
| Дата незалежнасці | 26 чэрвеня 1960 (ад Францыі) | ||||
| Афіцыйная мова | малагасійская і французская | ||||
| Сталіца | Антананарыву | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Антананарыву, Махадзанга | ||||
| Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Андры Радзуэліна Крысціян Нтсай |
||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 587 041 км² (45-я ў свеце) | ||||
| • % воднай паверхні | 7,0 | ||||
| Насельніцтва Мадагаскара | |||||
| • Ацэнка | (58-я) | ||||
| • Шчыльнасць | 35,2 чал./км² | ||||
| ВУП (ППЗ) | |||||
| • разам (2017) | 39,7 млрд. дол. (114-е месца) | ||||
| • На душу насельніцтва | 1 551 дол. (178-е месца) | ||||
| ВУП (намінал) | |||||
| • разам (2017) | 9,74 млдр. дол. (136-е месца) | ||||
| • На душу насельніцтва | 447 дол. (180-е месца) | ||||
| ІРЧП (2015) | ▼ 0,512 | ||||
| Валюта | арыяры (MGA) | ||||
| Інтэрнэт-дамены | .mg | ||||
| Код ISO | MG | ||||
| Код МАК | MAD | ||||
| Тэлефонны код | +261 | ||||
| Часавыя паясы | +3 | ||||
| Аўтамабільны рух | справа[d][1] | ||||

Мадагаскар (малаг. Madagasikara, фр.: Madagascar), афіцыйная назва — Рэспубліка Мадагаскар (малаг. Repoblikan'i Madagasikara [republikʲan madaɡaskʲarə̥], фр. République de Madagascar) — астраўная дзяржава ў Індыйскім акіяне, размешчаная на востраве Мадагаскар (чацвёрты па велічыні востраў у свеце) і прылеглых дробных астравах ля ўзбярэжжа Афрыкі.
Найбуйнейшая ў свеце дзяржава, якая займае адзін востраў. Плошча — 587 тыс. км². Насельніцтва — 24,2 млн чалавек. Сталіца — Антананарыву.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Пасля распаду суперкантынента Гандвана, каля 88 мільёнаў гадоў назад, Мадагаскар аддзяліўся ад ад індастанскай літасфернай пліты, што абумовіла развіццё мясцовых раслін і жывёл у адноснай ізаляцыі. Больш за 90% відаў не сустракаюцца больш нідзе на Зямлі. Зараз разнастайныя экасістэмы вострава і ўнікальны жывёльны свет знаходзяцца пад пагрозай вымірання з-за хуткага росту насельніцтва.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Большасць насельніцтва Мадагаскара (96,8 %; 2023, ацэнка) складаюць малагасійцы[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя чалавечыя паселішчы на Мадагаскары паўсталі паміж 350 годам да н. э. і 550 годам н. э. Аўстранезійскія народы прыбылі на каноэ з Калімантану. Каля 1000 года н. э. да іх далучыліся банту, якія пераправіліся праз Мазамбіцкі праліў. Пазней на Мадагаскары аселі і іншыя перасяленцы. Кожны з іх зрабіў свой уклад у культуру вострава.
Гісторыя з ранніх часоў да здабыцця незалежнасці
[правіць | правіць зыходнік]- У VII стагоддзі арабскія купцы збудавалі на Мадагаскары факторыю.
- 10 жніўня 1500 года партугальскі карабель пад кіраўніцтвам Дыяга Дыяс, трапіў на востраў Мадагаскар.
- У 1665 годзе кіраўнік Усходнеіндыйскай французскай кампаніі Франсуа Карон дасягнуў Мадагаскару. Кампанія не здолела стварыць тут калонію, але ў тым жа годзе французы пасяліліся на прылеглых астравах.
- У 1643 годзе французы збудавалі першую калонію на Мадагаскары, якая існавала да 1672 года.
- Каля 1600 года тэрыторыя кантралізаваная народнасцю мерына падзялілася на сем незалежных краін-гарадоў.
- У 1625 годзе адзін з правадыроў племені мерына, Андрыяньяка заснаваў будучую сталіцу Мадагаскарскай Рэспублікі горад Антанарыву.
- У 1646—1649 гг. востраў спрабуюць каланізаваць англічане.
- У 1680—1725 гг. Мадагаскар быў адной з пірацкіх схованак.
- 1776 годзе Маўрыцый фон Бенеўскі, якога ў 1773 годзе ўрад Францыі выслаў на Мадагаскар для каланізацыі вострава, быў абраны мясцовымі жыхарамі каралём адной з выспаў.
- У 1883 годзе французы ўварваліся на востраў, і распачалі першую мадагаскарскую вайну.
- У 1885 годзе Вялікабрытанія прызнала права французаў на Мадагаскар
- У 1895 годзе французы заваёўваюць Антананарыву.
- У 1896 годзе французскі парламент прыняў дэкларацыю пра анексію Мадагаскара.
- 14 жніўня і 30 жніўня 1897 года 10 000 ваяроў племені Сакалава, узброеныя стрэльбамі правялі дзве бітвы з французскімі войскамі.
- 1912 года — узніклі першыя незалежніцкія арганізацыі.
- 1942 год — на Мадагаскар, кантраляваны Францыяй Вішы, адбылася высадка англійскіх войскаў.
- 1947—1948 гг. — узброенае паўстанне за незалежнасць.
- 1958 года — абвяшчэнне незалежнай Дэмакратычнай Рэспублікі Малагасі, якая мела шырокую аўтаномію ў рамках Французскага супольніцтва.
- 1960 — атрыманне поўнай незалежнасці
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Мадагаскар на Вікісховішчы |
- Малайскі свет у берагоў Афрыкі
- ProMadagascar.com — навуковы погляд на вялікі востраў(недаступная спасылка)
- Урад
- Урад Мадагаскара Архівавана 24 кастрычніка 2008.
- Нацыянальная Асамблея Мадагаскара Архівавана 29 чэрвеня 2008.
- Міністэрства замежных спраў Мадагаскара
- Пасольствы і прадстаўніцтвы
- Канада Архівавана 12 кастрычніка 2007. Венгрыя ЗША
- Глава дзяржавы і члены кабінета, з ЦРУ Архівавана 26 кастрычніка 2009.
- Асноўная інфармацыі
- Madagascar Архівавана 29 жніўня 2012. from UCB Libraries GovPubs
- Мадагаскар у DMOZ
Вікісховішча: Атлас: Мадагаскар 
- СМІ
- Madagascar Навіны online на allAfrica.com
- Экалогія
- Madagascar’s National Parks and Reserves Афіцыйны вэб-сайт паркаў і запаведнікаў Мадагаскара
- Conservation International — Madagascar overview pages
- New York Academy of Sciences Архівавана 12 красавіка 2016. Conserving Madagascar — Podcast by Helen Crowley
- Journal Madagascar Conservation & Development Архівавана 1 кастрычніка 2009.
- WildMadagascar.org Агляды, навіны, фатаграфіі, гісторыя культуры. (англ.) (фр.)
- Madagascar Архівавана 7 снежня 2008. Фатаграфіі Мадагаскара
- The Palmarium reserve Архівавана 30 ліпеня 2009., is situated on the East coast of Madagascar.