Мадам Батэрфляй
| Мадам Батэрфляй | |
|---|---|
| італ.: Madama Butterfly[1] | |
| | |
| Кампазітар | |
| Лібрэтыст | Луіджы Іліка[d][2][1] і Джузэпэ Джакоза[d][2][1] |
| Мова лібрэта | італьянская мова |
| Крыніца сюжэту | Madame Butterfly[d][2] |
| Жанр | опера[1], трагедыя |
| Дзеяў | 2[1] |
| Год стварэння | 1903 |
| Першая пастаноўка | 17 лютага 1904[2][1] |
| Месца першай пастаноўкі | Ла Скала[1] |
| Месца дзеяння | Нагасакі[2] |
| Час дзеяння | XX стагоддзе[2] і Перыяд Мэйдзі |
«Мадам Батэрфляй» (італ.: Madama Butterfly) — опера Джакама Пучыні ў трох актах (у першай рэдакцыі ў двух актах) на лібрэта Луіджы Іліка і Джузэпэ Джакоза, па матывах аднайменнай драмы Дэвіда Беласка (1900). Драма Беласка ўяўляе сабой перапрацоўку апавядання «Мадам Батэрфляй» амерыканскага пісьменніка Джона Лютэра Лонга (1898), натхнёнага, у сваю чаргу, аўтабіяграфічным раманам французскага пісьменніка і вандроўніка П’ера Лоці «Мадам Хрызантэма» (1888).
Прэм’ера оперы ў першай рэдакцыі адбылася ў міланскім тэатры «Ла Скала» 17 лютага 1904 года і гучна правалілася; у другой рэдакцыі — у тэатры «Грандэ», у Брэшыа, 28 траўня 1904 года з вялікім поспехам. З’яўляецца адной з найбольш папулярных опер ва ўсім свеце (паводле колькасці пастановак).
У беларускай культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Оперу слухаюць героі ў аповесці «У снягах драмае вясна» Уладзіміра Караткевіча.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ а б в г д е ё Mesa F. Opera: an encyclopedia of world premieres and significant performances, singers, composers, librettists, arias and conductors, 1597-2000 — Jefferson: McFarland & Company, 2007. — P. 158. — ISBN 978-0-7864-0959-4