Мадонна Солі
Выгляд
| | ||
| Рафаэль Санці | ||
| Мадонна Солі. каля 1500—1504 | ||
| італ.: Madonna Solly | ||
| Матэрыял | алей | |
|---|---|---|
| Тэхніка | дошка | |
| Памеры | 52 × 38 см | |
| Берлінская карцінная галерэя, Берлін, Германія | ||
| (інв. 141[1][2]) | ||
«Мадонна Солі», або «Мадонна і дзіця з кнігай» — карціна італьянскага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля, датуецца 1500—1504 гадамі.
Назва карціны ўтворана ад імя брытанскага банкіра і калекцыянера Эдварда Солі (1776—1848), з калекцыі якога ў 1821 годзе карціну набыў Берлінскі музей[3].
Апісанне і інтэрпрэтацыя
[правіць | правіць зыходнік]На карціне намалявана Дзева Марыя з Немаўлём на каленах; у правай руцэ Марыі — невялікая кніга, на якую звернута яе ўвага. Кніга з’яўляецца сімвалам Свяшчэннага Пісання, якое паведамляе пра трагічны лёс Хрыста. Зазіраючы ў кнігу, Немаўля трымае ў левай руцэ шчыгляня, прывязанае да лапкі за нітачку, — вельмі распаўсюджаную ў той час дзіцячую забаўку.
«Мадонна Солі» з’яўляецца ранняй працай Рафаэля і адлюстроўвае ўплыў яго настаўніка Перуджына.
Зноскі
- ↑ а б http://www.smb-digital.de/eMuseumPlus?service=ExternalInterface&module=collection&objectId=868970&viewType=detailView
- ↑ а б https://fragdenstaat.de/anfrage/inventar-der-staatlichen-museen-zu-berlin/#nachricht-607708 Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Henry Strachey (1902). The life of Raphael(англ.). Forgotten Books. ISBN 1440084270.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Мадонна Солі» — відэа на YouTube