Мадонна з дзіцем (Джота)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Giotto di Bondone 086.jpg
Джота дзі Бандонэ
Мадонна з дзіцем. каля 1325-1330
італ.: Madonna col Bambino
драўляная дошка, тэмпера. 85,5 × 62 см
Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон

Мадонна з дзіцем (італ.: Madonna col Bambino) — карціна Джота дзі Бандонэ, датаваная каля 1325—1330 гадоў, якая захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі мастацтва ў Вашынгтоне.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мадонна з дзіцем, магчыма, з'яўляецца адной з частак поліптыха ці алтара з Мадоннай і Святымі працы Джотта. На дзвюх астатніх частках паказаны Святы Лаўрэнцій(італ.) бел. і Ян Багаслоў(італ.) бел..

Карціна з'яўляецца адзіным палатном з тых, што пэўна прыпісваюцца Джота, за межамі Еўропы. Мадонна з дзіцем на руках намалявана ў палову росту на залатым фоне, у адпаведнасці з традыцыяй чатырнаццатага стагоддзя, якая працягвала манеру візантыйскіх абразоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Francesca Salvadori, Washington National Gallery of Art, Electa, Milano 2005.
  • Luciano Bellosi, Giotto, in Dal Gotico al Rinascimento, Scala, Firenze 2003. ISBN 88-8117-092-2
  • Edi Baccheschi, L'opera completa di Giotto, Rizzoli, Milano 1977.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]