Мажэйкава
Аграгарадок
Мажэйкава
| ||||||||||||||||||||||||||
Мажэ́йкава[2] (трансліт.: Mažejkava, руск.: Можейково, да 2002 — Малое Мажэйкава[3]) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мажэйкаўскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Малое Мажэйкава ўпершыню згадваецца ў 1511 г. у прывілеі вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога аб падараванні вёскі Шымкі Мацкавічу. Далей належала Яну Шымкавічу (сыну Ш.Мацкавіча, Палубенскім і іншым)[4]
Да 1868 года Малое Мажэйкава належала шляхецкаму роду Ромераў. Эмілія Ромер атрымала ў спадчыну Малое Мажэйкава, пасля таго, як выйшла замуж за Рамуальда Кастравіцкага. Іх дачка Казіміра выйшла замуж за Аляксандру Брахоцкаму гербу Праўдзіц і атрымала маёнтак у пасаг. Апошнім гаспадаром сядзібы ў быў народжаны тут ў 1895 годзе Андрэй Брахоцкі — унук Аляксандра.[5] У 1931 годзе становіцца гаспадаром Малога Мажэйкава. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Лідчыны і матэрыяльна дапамагаў Віленскаму таварыству сяброў навукі.[4]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Фрагменты былой сядзібы Ромераў (першая палова XIX стагоддзя)
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000358
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Можейково Фото Планета
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Пералік змен найменняў геаграфічных аб'ектаў
- ↑ 4,0 4,1 Малое Мажэйкава на pawet.net
- ↑ Aftanaz R. Mały Możejkow // Zemia Lidzka. Marzec 1999r. № 1(36) S.22.