Мазгабойня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мазгабойня
Тып бізнес
Заснаванне 2012
Размяшчэнне Flag of Belarus.svg Беларусь: Мінск
Сайт mozgoboj.by

«Мазгабо́йня»гульня(англ.) бел. ў гарадах Беларусі, Расіі, Германіі і Польшчы[1]. Праект быў заснаваны ў Мінску 25 красавіка 2012 года Кацярынай Максімавай і Аляксандрам Ханіным[2][3]. Першая гульня па франчайзінгу(руск.) бел. адбылася ў кастрычніку 2014 года ў Віцебску[4]. У Мінску колькасць удзельнікаў гульні больш за 3000 чалавек[5].

Фармат[правіць | правіць зыходнік]

Гульня складаецца з 49 пытанняў, якія падзелены на 7 тураў.

1, 4 і 6 — тэкставыя туры, у якіх патрэбна адгадаць тэрмін, цікавы факт ці дапоўніць цытату.

2 — тур па падзеям у свеце, якія адбыліся ў апошні час.

3 — музычны тур, у якім па фрагменту патрэбна адгадаць выканаўцу ці кампазітара.

5 — тур малюнкаў, у якім патрэбна адгадаць кадр ці выяву.

Пытанні шасці тураў адлюстроўваюцца на экране прыкладна па хвіліне і зачытваюцца вядучым. Пасля агучвання ўсіх пытанняў тура яны паўтараюцца, і запускаецца зваротны адлік 100 секунд, па сканчэнні якіх бланкі з адказамі здаюцца.

7 — тур-бліц. Сем пытанняў рознай тэматыкі з'яўляюцца на экране на 15 секунд і зачытваюцца. Пытанні на экране не застаюцца і больш не зачытваюцца. На абмеркаванне і запіс адказаў у бланк даюцца яшчэ 50 секунд. Каманда сама вырашае, якой вартасці будзе кожны адказ тура: адзнака насупраць адказа сведчыць пра яго ацэньванне па сістэме +2/-2 (правільны/памылковы), адсутнасць адзнакі значыць традыцыйнае ацэньванне (1/0). Такім чынам максімум у бліцы +14 ачкоў, мінімум −14.

Пераможцам «МазгаБойні» становіцца каманда, якая ўзяла найбольшую колькасць балаў па вынікам усёй гульні.

Некаторыя гульні праводзяцца ў фармаце пікніку(руск.) бел.[6] ці з запрашэннем беларускіх музыкаў[2].

Франчайзінг[правіць | правіць зыходнік]

«МазгаБойня» па франчайзінгу праходзіць у гарадах Беларусі, Расіі, Берліне і Мюнхене.

Спачатку гульня з'явілася ў Віцебску[4] і Бабруйску[7]. Пазней да руху далучыліся іншыя буйныя гарады Беларусі — Брэст[8], Гомель[9], Гродна[10], Магілёў[11], Баранавічы[12], Бабруйск[13], Барысаў[14], Кобрын, Ліда[15], Маладзечна[16], Орша[17], Пінск[18], Салігорск[19].

За межамі Беларусі гульня праходзіць у гарадах Берлін[20], Екацярынбург, Іжэўск, Калініград, Мюнхен, Падольск, Растоў-на-Доне, Самара[21], Санкт-Пецярбург[22], Смаленск[23], Тальяці[24][25], Варшава[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 https://vk.com/mozgoboj_wawa
  2. 2,0 2,1 Belavia OnAir (руская). — 2016. — № 75. — С. 98-103.
  3. Дарья ПУТЕЙКО | АО ИД «Комсомольская правда» Паб-квизы Минска: узнать Паганини и ответить, как зовут злючку из мультфильма про Фунтика. АО ИД «Комсомольская правда». Праверана 7 красавіка 2016.
  4. 4,0 4,1 Интеллектуалы Витебска присоединились к проекту "МозгоБойня" (ru-RU). Белорусское телеграфное агентство (22 кастрычніка 2014). Праверана 7 красавіка 2016.
  5. Дарья ПУТЕЙКО | АО ИД «Комсомольская правда» «МозгоБойня» отпраздновала день рождения: игре 4 года. АО ИД «Комсомольская правда» (29 красавіка 2016). Праверана 30 красавіка 2016.
  6. Как отличить в толпе мозгобойца, и почему белорусам так полюбились паб-квизы? - Новости - Туризм и отдых в Беларуси. belarus.tio.by. Праверана 10 красавіка 2016.
  7. admin Как «блеснуть» интеллектом в Бобруйске? (ru-RU). Бобруйский курьер - новости Бобруйска. Афиша, погода, расписание и курсы валют в г.Бобруйске.. Праверана 10 красавіка 2016.
  8. www.vb.by На протяжении трех месяцев в Бресте с успехом проходит интеллектуальная игра «МозгоБойня». www.vb.by. Праверана 7 красавіка 2016.
  9. Как гомельчане приняли "МозгоБойню" : Правда Гомель. gp.by. Праверана 7 красавіка 2016.
  10. В Гродно впервые прошла интеллектуальная игра «МозгоБойня». grodnonews.by. Праверана 7 красавіка 2016.
  11. "Мозгобойня" в Могилеве: популярный во всем мире вид отдыха добрался и до областного центра (ru-RU). TUT.BY. Праверана 7 красавіка 2016.
  12. В Барановичах прошла вторая "Мозгобойня" | Барановичи. Intex-press - Новости Барановичского региона. www.intex-press.by. Праверана 7 красавіка 2016.
  13. admin Как «блеснуть» интеллектом в Бобруйске? (ru-RU). Бобруйский курьер - новости Бобруйска. Афиша, погода, расписание и курсы валют в г.Бобруйске.. Праверана 10 красавіка 2016.
  14. Битва интеллектов – «МозгоБойня» теперь и в Борисове | Газета "Единство" | Борисов. Новости Борисова. edinstvo.by. Праверана 10 красавіка 2016.
  15. Евгений Орехво В Лиде прошла дебютная интеллектуальная игра «Мозгобойня» (фото). lidanews.by. Праверана 7 красавіка 2016.
  16. Мазгабойня: як за 100 секунд і пажартаваць, і праявіць акадэмічныя веды. Cайт Рэгіянальнай газеты rh.by. Праверана 8 красавіка 2016.
  17. В баре "Лига" состоялась вторая в истории Орши "Мозгобойня". Cайт Орши gorod216.by. Праверана 10 красавіка 2016.
  18. "Мозгобойня" в Пинске: отличный отдых для интеллектуалов - Официальный сайт УП Варяг, Пинск: Новости Пинска и Пинского района (ru-RU). Официальный сайт УП Варяг, Пинск: Новости Пинска и Пинского района. Праверана 7 красавіка 2016.
  19. Владимир Уфимцев Мозгобойня в Солигорске – дубль 2!. Лидер-Пресс. Праверана 7 красавіка 2016.
  20. МозгоБойня в Берлине: «от математики до группы Нирвана». berlin24.ru. Праверана 10 красавіка 2016.
  21. В Самаре пройдет третья игра «МозгоБойня» (ru-RU). Большая Деревня. Праверана 10 красавіка 2016.
  22. LIFE 78 Что такое "мозгобойня" и как в неё играть? (10 лютага 2016). Праверана 10 красавіка 2016.
  23. Важное в Смоленске - новости Смоленска Мозгобойня в "Хагене" бьет рекорды популярности - Важное в Смоленске - новости Смоленска. readovka.ru. Праверана 10 красавіка 2016.
  24. Первый городской турнир командной интеллектуальной игры «Мозгобойня». Департамент образования мэрии городского округа Тольятти. Праверана 10 красавіка 2016.
  25. Будничный досуг горожан: в Тольятти внедряется «МозгоБойня». august.ru. Праверана 10 красавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]