Мазырскі дзяржаўны політэхнічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазырскі дзяржаўны політэхнічны каледж
Дата заснавання 19 лістапада 1963
Тып прафесійна-тэхнічны каледж[d]
Размяшчэнне

Мазырскі дзяржаўны політэхнічны каледж  — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мазыр Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Прымаюцца асобы з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй на дзённае навучанне на бюджэтнай і камерцыйнай аснове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Быў заснаваны ў 1963 годзе. Набіралі дзве групы па спецыяльнасці «Апрацоўка металаў рэзаннем». Ужо праз год былі адкрыты яшчэ дзве новыя спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Электраабсталяванне прамысловых прадпрыемстваў і установак». У 1965 годзе каледж прымаў навучэнцаў на дзённае аддзяленне. Заняткі праводзіліся ў прыстасаваным будынку былой школы. Не хапала плошчаў, таму даводзілася працаваць у тры змены. У 1975 годзе пабудавалі інтэрнат на 502 месцы, дзе адзін паверх пераабсталявалі пад навучальныя класы. Толькі праз два гады быў пабудаваны навучальны корпус са спартзалай і сталовай на 100 месцаў. У 1979 годзе адкрыта спецыяльнасць «Вытворчасць будаўнічых дэталяў і жалезабетонных канструкцый», а праз некалькі гадоў пачаўся набор на спецыяльнасці «Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў», «Тэхнічнае абслугоўванне станкоў з ЧПУ і РК», а таксама «Інструментальная вытворчасць».

Спецыяльнасцях[правіць | правіць зыходнік]

  • «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»,
  • «Тэхналогія машынабудавання»,
  • «Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый»,
  • «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль»,
  • «Камерцыйная дзейнасць»,
  • «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (у машынабудаванні)».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]