Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адкрытае акцыянернае таварыства «Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат»
Тып прадпрыемства
Ранейшыя назвы лесапільны завод «Пралетарый», «Мазырдрэў»
Размяшчэнне
Галіна дрэваапрацоўчая прамысловасць
Прадукцыя піламатэрыялы, паліўныя брыкеты, цеплаізаляцыйных пліт, мэбля
Матчына кампанія Белляспаперпрам
Даччыныя кампаніі Ельская мэблевая фабрыка, Ельскі леспрамгас
Сайт moz-dok.by

Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат (Мазырскі ДАК) — прадпрыемства ў Мазыры Гомельскай вобласці. Спецыялізуецца на выпуску піламатэрыялаў, паліўных брыкетаў, цеплаізаляцыйных пліт з драўнянага валакна БЕЛТЭРМА, а таксама продажы мэблі для жылых пакояў і офісаў у шырокім асартыменце. У наш час у склад Мазырскага дрэваапрацоўчага камбіната ўваходзяць Ельская мэблевая фабрыка і Ельскі леспрамгас[1].

Адміністрацыйны будынак Мазырскага ДАКа і помнік Леніну

Прадпрыемства абсталявана сучасным абсталяваннем лесапілавання, вытворчасці цеплаізаляцыйных пліт, вытворчасці брыкетаў нямецкага і італьянскага паходжання. Пастаўлены пяць сушыльных камер, што дазваляе рэалізоўваць сухі піламатэрыял. Вытворчасць цеплаізаляцыйных пліт ажыццяўляецца на нямецкім абсталяванні фірмы «Siempelkamp». Вытворчая магутнасць лініі вытворчасці цеплаізаляцыйных пліт складае 200 000 м³ у год, лінія лесапілавання — 24 000 м³ у год. Пастаўлены два прэсы па вытворчасці паліўных брыкетаў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1915 годзе як лесапільны завод. У 1924 годзе лесапільны завод пераўтварыўся ў завод «Пралетарый». У той час завод быў абсталяваны чатырма лесапільнымі рамамі. Колькасць рабочых складала каля 400 чалавек. У даваенныя гады завод, абсталяваны новай тэхнікай, быў сучасным па тых часах прадпрыемствам і адыграў вялікую ролю ў станаўленні лесапільнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці ў Беларусі[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўсё тэхналагічнае абсталяванне было эвакуіравана ў распараджэнне трэста «Паўнзахлес», размешчанага ў горадзе Архангельску. У 1944 годзе на базе лесапільнага завода «Пралетарый» быў створаны Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат, які прызначаўся для вытворчасці брусчатых драўляных дамоў, элементаў зборных шчытавых дамоў і для задавальнення патрэбаў у піламатэрыялах, паркеце і дахавай дошчачцы. У 19451949 гадах былі пабудаваны новы будынак лесацэха з сартавальнай пляцоўкай, будынак пажарнага дэпо, сталовая і транспарцёр да біржы сыравіны[1].

Загадам Мінляспапердраўпрама СССР № 542/3 ад 31 мая 1949 года прадпрыемства змяніла профіль і пачалося развівацца як дрэваапрацоўчае, на прадпрыемстве вызначаўся масавы выпуск мэблі[1].

У 1954 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю раскройна-нарыхтоўчы цэх разам з сушыльнай гаспадаркай, у 1955 годзе — мэблевы цэх са складам гатовай прадукцыі, у 1958 годзе — новы лесапільны цэх[1].

У 1960 годзе на камбінаце была засвоена вытворчасць габляванага шпону, у 1962 годзе — сінтэтычных смолаў для клеяў, а ў лістападзе 1963 года быў здадзены ў эксплуатацыю першы ў БССР цэх па вытворчасці драўнянастружкавых пліт, абсталяваны айчынным абсталяваннем[1].

На базе Мазырскага дрэваапрацоўчага камбіната (ДАК) у студзені 1971 года было ўтворана аб’яднанне «Мазырдрэў». У склад аб’яднання ўвайшлі Ельская, Калінкавіцкая і Мазырская мэблевыя фабрыкі, а ў 1978 годзе — Ельскі і Тураўскі леспрамгасы[1].

Па рашэнні Устаноўчай канферэнцыі 28 сакавіка 1997 года падчас раздзяржаўлення і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці арэнднага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання «Мазырдрэў» было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Мазырдрэў»[1].

У 2008 г. ААТ «Мазырдрэў» было абвешчана банкрутам фінансавага стану з вымываннем абаротных сродкаў і павелічэннем закрэдытаванасці. 17 снежня 2008 года загадам канцэрна «Белляспаперпрам» створана ААТ «Мазырскі ДАК»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]