Мазырскі павет (Расійская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазырскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Мінская губерня (1795—1919), Гомельская губерня (1919—1920), Мінская губерня (1920—1921), БССР (1920—1921)
Адміністрацыйны цэнтр Мазыр
Дата ўтварэння 1795
Дата скасавання 1924
Насельніцтва (1897) 181 200
Плошча 16 200 км²

Мазырскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва і Мінскай губерні, існавала ў 17951924 гг. Цэнтр — Мазыр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 мая 1795 г. быў створаны Мазырскі павет у складзе Мінскага намесніцтва. З 12 снежня 1796 г. у складзе Мінскай губерні. У павеце было 8 мястэчак (Давыд-Гарадок, Ельск (Каралін), Капаткевічы, Лахва, Ленін, Петрыкаў, Скрыгалаў, Тураў), 6 каталіцкіх касцёлаў, 7 уніяцкіх і каля 50 праваслаўных цэркваў.

У 1860 г. у павеце 112 прыватных маёнткаў. Мясцовую павятовую эліту складалі такія каталіцкія дваранскія роды як Горваты, Яленскія, Аскеркі, Шчыты, Кеневічы, Лянкевічы і Рудзяеўскія[1].

У перыяд з 1919 да 1920 уваходзіў у склад Брэсцкай акругі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель Польшчы з часовым адміністрацыйным цэнтрам у Жыткавічах[2]. 10 красавіка 1920 г. да Мазырскага павета далучаюцца акупаваныя польскай арміяй тэрыторыі Рэчыцкага павета[3].

З 29 жніўня 1919 да 10 жніўня 1920 гг. у складзе Гомельскай губерні РСФСР, потым зноў у Мінскай губерні БССР. З 18 сакавіка 1921 г. Бярозаўская, Лахвенская, Хорская і Чучавіцкая воласці адышлі да Польшчы, астатняя частка павета уключана ў БССР. 17 снежня 1921 г. Ленінская воласць перададзена Слуцкаму павету. 3 сакавіка 1924 г. да павета далучана заходняя частка Рэчыцкага павета (7 валасцей цалкам і 3 часткова). 17 ліпеня 1924 г. скасаваны, большая частка тэрыторыі ўключана у Мазырскую акругу, частка Дзякавіцкай воласці — у Слуцкую акругу.

Воласці[правіць | правіць зыходнік]

1861 г.[правіць | правіць зыходнік]

  • Буйнавіцкая
  • Бярозаўская
  • Грабаўская
  • Дзякавіцкая
  • Жыткавіцкая
  • Камаровіцкая
  • Капаткевіцкая
  • Лахвенская
  • Лельчыцкая
  • Ленінская
  • Лучыцкая
  • Ляскавіцкая
  • Меляшкевіцкая
  • Міхалкаўская
  • Петрыкаўская
  • Скараднянская
  • Слабода-Скрыгалаўская
  • Тонежская
  • Тураўская
  • Хорская
  • Чучавіцкая (часова далучана да Лахвенскай у 1881 г.)

1917 г.[правіць | правіць зыходнік]

У складзе павета 23 воласці.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1878 г. — 95,3 тыс. чал., з іх каля 82,3 тыс. хрысціяне, 12,9 тыс. іудзеі, 3,5 тыс. шляхты, 15 тыс. мяшчан.

Ураднікі павета[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Раюк, А.Р. Вакантнасць пасады маршалка Мазырскага павета Мінскай губерні ў першай палове XIX ст. / А.Р. Раюк // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы IV Междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 22 апр. 2013 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка ; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. — Минск : БГПУ, 2013. — С. 194—196.
  2. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 (польск.)
  3. Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845 (польск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Насевіч, В. Мазырскі павет / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 592 с.: іл. — С. 41. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Раюк, А.Р. Вакантнасць пасады маршалка Мазырскага павета Мінскай губерні ў першай палове XIX ст. / А.Р. Раюк // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы IV Междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 22 апр. 2013 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка ; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. — Минск : БГПУ, 2013. — С. 194—196.