Мазырскі трамвай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мазырскі трамвай

Трамвайная лінія ў Мазыры адкрылася 1 жніўня 1988. Адзіны маршрут мазырскага трамвая - «дэпо-МНПЗ». На працягу маршруту ёсць 4 разваротныя кольцы. Маршрут злучае горад з прамысловай зонай, у прыватнасці, з Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводам, які стварыў і эксплуатуе маршрут. Асноўныя пасажыры - работнікі НПЗ і жыхары прыгарадных населеных пунктаў, праз якія праходзіць трамвай. Даўжыня маршруту крыху больш за 20 кіламетраў, якія трамвай праходзіць за 40 хвілін. Раніцай у бок завода, а вечарам у бок горада трамвай ідзе без прыпынкаў у прыгараднай зоне. Трамваі працуюць без кандуктараў - аплата кіроўцу на прыпынку. На лініі сустракаюцца кантралёры.

У эксплуатацыі знаходзяцца каля пяцідзесяці вагонаў КТМ-5 1987 і 1988 гадоў выпуску, і на сённяшні дзень знаходзяцца ў выдатным стане.

З 04.09.2009 г. кошт праезду ў Мазырскім трамваі ў прыгараднай зоне (да прып. Пянькі, Бібікаў) 880 бел. руб., у прамысловай зоне (MK ГП "Этанол", МНПЗ) 2300 бел. руб. Тарыф для праезду ў межах складае 500 бел. руб.

З 1.02.2010 павялічыўся кошт праезду ў Мазырскім трамваі - у межах - 600 рублёў; па маршруце Горад - Крынічны, Раеўскі, Бібікаў, Пянькі, Дружба - 1060 рублёў; па маршруце Горад - прамзона - 2760 рублёў.