Майкл Колінз (Ірландыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Майкл Колінз
Mícheál Ó Coileáin
Michael Collins
Michael Collins 1921.jpg
сцяг
1-ы Старшыня Часовага Урада Паўднёвай Ірландыі
студзень — 22 жніўня 1922
Манарх: Георг V
Пераемнік: Уільям Томас Косгрэйв
сцяг
2-і Міністр фінансаў Ірландыі
2 красавіка 1919 — 22 жніўня 1922
Папярэднік: Оўэн МакНіл
Пераемнік: Уільям Томас Косгрэйв
сцяг
1-ы Міністр ўнутраных спраў Ірландыі
22 студзеня 1919 — 1 красавіка 1919
Папярэднік: пасада зацверджаная
Пераемнік: Артур Грыфіт
 
Партыя: Шын Фейн
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, ваенны, дзяржаўны дзеяч
Член у:
Веравызнанне: Хрысціянства (каталіцтва)
Нараджэнне: 16 кастрычніка 1890(1890-10-16)[1][2][3]
Смерць: 22 жніўня 1922(1922-08-22)[4][1][…] (31 год)
Пахаванне:
 
Аўтограф: Michael Collins signature.png

Майкл КО́ЛІНЗ (ірл.: Mícheál Ó Coileáin, англ.: Michael Collins; 16 кастрычніка 1890, каля Сэмз Крос, Вест Корк, Ірландыя — 22 жніўня 1922, Беал-на-Мблат, каля Корка) — ірландскі нацыянальны герой, рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч.

З сям'і фермера, наймалодшы з васьмі дзяцей. Рана застаўся без бацькі, з малых гадоў пад уплывам ірландскай нацыянальнай ідэі, якую яму выказвалі бацька, потым школьны настаўнік. Яшчэ да 14 гадоў, пачаў удзел у барацьбе за незалежнасць Ірландыі.

Член Ірландскага рэспубліканскага брацтва (1909). Падчас Велікоднага паўстання (1916) капітан Ірландскіх добраахвотнікаў, пасля правалу інсурэкцыі зняволены на 8 месяцаў. Адзін з «выканаўчых дырэктараў» (англ. Executive) Ірландскіх добраахвотнікаў (1917, з 1919 — Ірландская рэспубліканская армія). Прэзідэнт Ірландскага рэспубліканскага брацтва (з 1917). Ваенны кіраўнік ірландскіх рэспубліканскіх сіл (1917), стваральнік і кіраўнік контрразведкі ІРА, у т.л. сакрэтнай групы забойцаў «Сквод» (нефарм. «12 апосталаў»), якая паспяхова змагалася з аддзяленнем «G» брытанскай разведкі ў Ірландыі. Арганізатар кампаніі па збору сродкаў і прыцягненню добраахвотнікаў, кіраўнік сакрэтных паставак зброі і боепрыпасаў у Ірландыю.

Міністр фінансаў у Дойле (ірландскім парламенце). Пасля Вайны за незалежнасць прадстаўнік Ірландыі на мірных перамовах у Лондане (1921)[5]. Падпісаў (21.12.1921) пагадненне, паводле якога паўднёвая частка Ірландыі атрымлівала статус дамініёна. Пагадненне падзяліла нацыянальныя сілы, і ў выніку пачало грамадзянскую вайну ў Ірландыі (28.6.1922).

Вядома, што Колінз без ахвоты падпісваў нявыгаднае для Ірландыі пагадненне, якое фактычна адкідала палітычныя дасягненні 1919—1921, і добра ўсведамляў наступствы. Аднак ён лічыў, што будучае дасягненне незалежнай дзяржаўнасці Ірландыі залежыць ад мноства неабходных паступовых крокаў, адным з якіх было і пагадненне. Вядома, што пасля падпісання ён пісаў сябрам, што толькі што падпісаў сабе смяротны прысуд.

Пасля сыходу дэ Валера ў адстаўку з-за пагаднення кіраўнік Часовага Ураду (студзень 1922), быў адным з тых, хто прыймаў здачу брытанцамі Дублінскага замка — сядзібы брытанскіх уладаў у Ірландыі. Галоўнакамандуючы ўрадавай Арміі Свабоднай Дзяржавы (Ірландская Рэспубліканская Армія) з чэрвеня 1922. Быў забіты з засады, верагодна, праціўнікамі пагаднення з Брытаніяй, хоць у гістарыяграфіі і існуюць іншыя версіі (брытанскія сакрэтныя службы, уласныя людзі і інш.).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Michael Collins // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Michael Collins (Irish leader) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Michael Collins // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Мяркуецца, што прэзідэнт дэ Валера выслаў яго, каб дыстанцыявацца ад вельмі пэўнага правалу перамоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]