Майкл Піт
| Майкл Піт | |
|---|---|
| | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Michael Carmen Pitt[2] |
| Род дзейнасці | кінаакцёр, спявак, кампазітар, тэлеакцёр, тэатральны акцёр, гітарыст, мадэль, акцёр |
| Дата нараджэння | 10 красавіка 1981[1] (44 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Майкл Піт (англ.: Michael Pitt, нар. 10 красавіка 1981, Уэст-Орындж) — амерыканскі акцёр і музыкант.
У 1999 годзе адбыўся пазабродвейскі дэбют у пастаноўцы The Trestle at Pope Lick Creek Нью-Ёркскай тэатральнай майстэрні. Спецыяліст па падборы акцёраў заўважыў яго і парэкамендаваў на ролю ў тэлесерыяле «Бухта Доўсан» («Лета нашых надзей»).
Пасля таго, як ён сыграў палюбоўніка рок-зоркі транссэексуала ў фільме «Хэдвіг і бяздольны дзюйм» (2001), яго пачалі запрашаць на ролі другога плана ў буйных галівудскіх праектах, такіх як «Садыст» і «Адлік забойстваў». Пасля Майкл зняўся ў фільме Бернарда Берталучы «Летуценнікі». Іншая прыкметная роля дасталася Піту ў фільме Гаса Ван Сента «Апошнія дні», дзе ён граў суіцыдальнага гранж-музыканта, які сядзіць на гераіне, падобнага да Курта Кабейна.
У 2007 годзе выйшаў фільм «Шоўк» паводле навелы Алесандра Барыка, галоўныя ролі ў якім выканалі Майкл Піт і Кіра Найтлі. Як адзін з вядучых акцёраў, здымаўся ў першым і другім сезонах серыяла «Падпольная імперыя» (HBO).
Майкл Піт спявае і грае на гітары ў гурце «Pagoda».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Michael Pitt // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) — Rivista del Cinematografo. Праверана 6 чэрвеня 2023.
- ↑ Notable Past Students — Амерыканская акадэмія драматычнага мастацтва.