Майкл Сата
| Майкл Сата | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Michael Chilufya Sata | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Rupiah Banda[d] | ||||||
| Пераемнік | Guy Scott[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
6 ліпеня 1937[1] |
||||||
| Смерць |
28 кастрычніка 2014[1] (77 гадоў)
|
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Жонка | Christine Kaseba[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Партыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Майкл Чылуф'я Сата (англ.: Michael Chilufya Sata; 6 ліпеня 1937[3] — 28 кастрычніка 2014, Лондан) — прэзідэнт Замбіі, які ўступіў на пасаду 23 верасня 2011 года.
Сата з'яўляўся лідарам найбуйнейшай у краіне партыі Патрыятычны фронт. У 1990 годзе ўваходзіў ва ўрад Руху за шматпартыйную дэмакратыю, затым перайшоў у апазіцыю. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года супраць Леві Мванаваса і 2008 года супраць Рупіі Банды, саступіў абодвум, але атрымаў мянушку Кароль-Кобра. У 2011 годзе перамог на чарговых выбарах Банду, набраўшы большасць галасоў. Сата набраў 43 працэнтаў галасоў, у той час як яго галоўны супернік дзеючы кіраўнік дзяржавы Рупіа Банда — 36 %. Такім чынам Замбія ў чарговы раз даказала, што з'яўляецца адной з нямногіх краін Афрыкі, дзе апазіцыя прыходзіць да ўлады парламенцкім шляхам, а не ў выніку дзяржаўнага перавароту ці грамадзянскай вайны.
На працягу 2014 года сур'ёзна хварэў, а 19 кастрычніка тэрмінова паехаў у Лондан, пасля чаго памёр там 28 кастрычніка. Выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны стаў віцэ-прэзідэнт Гай Скот.
Зноскі
- 1 2 Michael Sata // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- ↑ «China's stake in Zambia's election», BBC, 19 September 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт прэзідэнта Архівавана 19 чэрвеня 2005.
- Сайт Патрыятычнага фронту Архівавана 19 кастрычніка 2006.