Майкл Хоар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майкл Хоар
Дата нараджэння 17 сакавіка 1919(1919-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 2020(2020-02-02)[2][3] (100 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў Брытанская армія[d]
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Майкл Хоар (альбо Хор) (англ.: Thomas Michael Hoare; 17 сакавіка 1919, Калькута, Брытанская Індыя2 лютага 2020[4], Дурбан, ПАР); шырока вядомы пад мянушкай Mad MikeВар’ят Майк, Шалёны Майк) — брытанскі вайсковец, а пазней паўднёваафрыканскі найміт ірландскага паходжання; актыўны ўдзельнік кангалезскіх войнаў 1960-х. Таксама вядомы як арганізатар няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту на Сейшэльскіх Астравах у 1981 годзе.

Сваю мянушку атрымаў за жорсткае падаўлення пракамуністычнага паўстання ў Конга ад радыёперадач Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, дзе яго нават называлі «шалёным сышчыкам». Мянушка прыжылася, і спадабалася самаму найміту[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Хоар нарадзіўся ў 1919 годзе ў Індыі, калі яна яшчэ была брытанскай калоніяй, у сям’і лоцмана-ірландца. Калі Майкл быў яшчэ маленькім, яго сям’я перабралася ў Брытанію. У выніку жыў і вучыўся ён у горадзе Плімут. Пасля школы атрымаў у каледжы прафесію бухгалтара, аднак потым вырашыў стаць ваенным[6].

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Не здолеўшы паступіць у Каралеўскую ваенную акадэмію, Майкл сышоў на службу ў армейскі рэзерв. Ва ўзросце 20 гадоў, на пачатку Другой сусветнай вайны, Хоар стаў часткай дабравольніцкага палка Лонданскіх ірландскіх стралкоў.

За гады Другой сусветнай ён паспеў паслужыць у некалькіх карпусах, у тым ліку разведчыкам у каралеўскіх бранятанкавых войсках. Майкл зарэкамендаваў сябе як добры салдат. Ён удзельнічаў у Бірманскай кампаніі 19421943 гадоў, калі Японія спрабавала захапіць частку Паўднёва-Усходняй Азіі. Пасля таго як Бірма была канчаткова адбіта ў 1944-м, Хоар атрымаў званне капітана. Да канца Другой сусветнай ён даслужыўся да маёра.

Пасля вайны Хоар вырашыў выйсці на пенсію і асесці ў Паўднёва-Афрыканскім Саюзе. Ён адкрыў некалькі бухгалтарскіх кантор. Адначасова Хоар узначаліў мясцовы яхт-клуб, займаўся арганізацыяй сафары і здзейсніў некалькі мотапрабегаў праз Афрыку[7].

Найміцтва[правіць | правіць зыходнік]

Да 1961 года яму надакучыла мірнае жыццё і Хоар вырашыў вярнуцца да вайны. Ён далучыўся да арміі Маіза Чомбэ, лідара сепаратысцкага руху дзяржавы Катанга на поўдні Рэспублікі Конга (будучая ДРК).

Хоар камандаваў падраздзяленнем «Каманда 4» і стараўся перашкодзіць разгрому сепаратыстаў, а пасля заканчэння тэрміну кантракта вярнуўся ў ПАР. У 1963 году катангскія сілы пацярпелі паражэнне, тэрыторыю вярнулі пад уладу цэнтральнага ўрада Конга.

Зрэшты, першы досвед работы наймітам быў для Хоара удалым, бо яго заслугі не забыўся Чомбэ. Калі палітык у 1964-м стаў прэм’ер-міністрам Конга, ён зноў наняў байца. На гэты раз Майк дапамагаў змагацца супраць левага руху паўстанцаў Сімба. Хоар для новай аперацыі сабраў каманду наймітаў, вядомую як падраздзяленне «Каманда 5». Яна стала самым баяздольным фарміраваннем урадавай арміі. Усяго за два гады найміты змаглі выматаць паўстанцаў, спынілі некалькі іх нападаў на еўрапейскае насельніцтва і ў выніку дапамаглі канчаткова здушыць паўстанне Сімба[8][9][10].

Пасля звяржэння Чомбэ ў 1965-м Хоар спрабаваў пачаць мяцеж у правінцыі Катанга, аднак ён быў падаўлены. Затым Майку прапаноўвалі работу ў Біяфры (самаабвешчанай дзяржавы ў Нігерыі), Анголе, Мазамбіку і Радэзіі, але ў выніку прапаноў стала менш. У 1970-м Хоар пераехаў у Сінгапур, дзе паспрабаваў сабраць групу ў пяць тысяч чалавек, каб спыніць чырвоных кхмераў ў Камбоджы, аднак знайсці добраахвотнікаў не ўдалося. У выніку ён зноў вярнуўся ў ПАР, хоць працягваў перыядычна даваць кансультацыі ў сферы паслуг наймітаў[11].

У ПАР Хоар купіў 23-метровую яхту, на якой некалькі гадоў плаваў па Міжземным моры разам з сям’ёй[5].

Спроба путчу на Сейшэльскіх Астравах[правіць | правіць зыходнік]

Калі да ўлады на Сэйшэлах прыйшлі сацыялісты, то Хоар пачаў планіроўку дзяржперавароту. Ён сабраў для работы групу з паўсотні вопытных наймітаў.

У канцы лістапада 1981 года ў Сейшэльскія аэрапорце Пуанта-Лару прызямліўся рэйс з Свазіленда. На яго борце пад выглядам спартсменаў-рэгбістаў знаходзіліся найміты Хоара. У іх у торбах былі схавана зброя. Тых яшчэ чакалі дапамога з мора — да іх павінны былі далучыцца дэсантнікі.

Аднак план праваліўся практычна адразу, бо адзін з наймітаў быў нецвярозы і прыцягнуў да сябе ўвагу, пасля чаго ў яго знайшлі зброю. Пачалася перастрэлка, прыхільнікі Хоара забарыкадаваліся ў аэрапорце. Яны хацелі прарвацца на бліжэйшую ваенную базу, аднак не змаглі гэтага зрабіць, але захапілі індыйскі пасажырскі самалёт і на ім вярнуліся ў ПАР, дзе іх затрымалі і прад’явілі суду[5].

Апошнія гады жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вызвалення ён разам з другой жонкай з’ёхаў у маленькую вёску на паўднёвым захадзе Францыі. А ў 2009-м Хоар вярнуўся ў ПАР. Там ён напісаў некалькі кніг мемуараў. Сярод іх — «Найміт», «Дарога на Каламата», «Воіны Конга» і «Сейшэльская афера».

2 лютага 2020 году Майкл Хоар памёр ва ўзросце ста гадоў[4].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Майкл Хоар стаў адным з сімвалаў наёмніцтва і лакальных канфліктаў другой паловы XX стагоддзя. Супрацьстаялы бок фармаваў яго вобраз як «платнага забойцы» і «расіста-галаварэза». У заходнім грамадстве яго рэпутацыя падрываліся пражываннем у ПАР, што трактавалася як падтрымка ізаляванага ў свеце рэжыму апартэіду. Моцным ударам па рэпутацыі Хоара стаў правал акцыі на Сэйшэлах.

У той жа час аб’ектыўная характарыстыка Майкла Хоара не будзе поўнай без уліку яго ўдзелу ў Другой сусветнай вайне на баку антыгітлераўскай кааліцыі і яго ролі ў спыненні расавага тэрору ў ходзе кангалезскай вайны.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mercenary Commander, by Jerry Puren as told to Brian Pottinger.
  • Torsten Thomas/Gerhard Wiechmann: Moderne Landsknechte oder Militärspezialisten? Die «Wiedergeburt» des Söldnerwesens im 20.Jahrhundert im Kongo, 1960—1967, in: Stig Förster/Christian Jansen/Günther Kronenbitter (Hg.): Rückkehr der Condottieri? Krieg und Militär zwischen staatlichem Monopol und Privatisierung: Von der Antike bis zur Gegenwart, Paderborn u.a. 2009, pp. 265–282.
  • Anthony Mockler: The new mercenaries, New York 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]