Перайсці да зместу

Майкл Чыміна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майкл Чыміна
англ.: Michael Cimino
Дата нараджэння 3 лютага 1939(1939-02-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 2016(2016-07-02)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0001047
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майкл Чыміна (англ.: Michael Cimino, 3 лютага 1939 — 2 ліпеня 2016) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар. Лаўрэат прэміі «Оскар», найбольш вядомы як рэжысёр карціны «Паляўнічы на ​​аленяў».

Нарадзіўся 3 лютага 1939 года (па іншых дадзеных 16 лістапада 1943 года) у Нью-Ёрку ў сям’і італаамерыканцаў. Скончыў Ельскі ўніверсітэт, пасля чаго працаваў у тэлерэкламе. Сваю кар’еру ў кінематографе пачаў з напісання сцэнарыяў (фантастычная стужка «Маўклівы бег» Дугласа Трамбула). Першай яго прыкметнай працай стаў фільм «Грабой і Быстраножка» (1974), у якім сыграў Клінт Іствуд.

Праз чатыры гады Чыміна зняў карціну пра в’етнамскую вайну «Паляўнічы на ​​аленяў», якая стала яго самым буйным поспехам. У фільме сыгралі Мэрыл Стрып, Роберт Дэ Ніра, Крыстафер Уокен. «Паляўнічы на ​​аленяў» атрымаў пяць «Оскараў» (уключаючы намінацыі за найлепшы фільм і найлепшую рэжысуру), а самому Чыміну кампаніяй «United Artists» была прадастаўлена фінансавая магчымасць прыступіць да працы над наступным фільмам, якім стаў вестэрн «Брама раю» (1981). Аднак карціна з вельмі вялікім па тых часах бюджэтам у 40 млн долараў пацярпела катастрафічны правал, што прывяло да банкруцтва «United Artists» і прынесла Чыміна «Залатую маліну» за найгоршую рэжысуру. Толькі праз 30 гадоў, пасля паказу рэжысёрскай версіі карціны, фільм удастоіўся пахвалы ад крытыкаў і гледачоў, а тагачасны правал фільма, цяпер лічаць, як «адну з найвялікшых несправядлівасцяў гісторыі кінематографа».

У 80-х рэжысёр паставіў два баевікі. «Год цмока» (1985) з Мікі Руркам у галоўнай ролі, атрымаў станоўчыя водгукі і шэраг намінацый, і «Сіцыліец» (1987) па рамане Марыа П’юза, дзе граў Крыстафер Ламберт.

У 1990 годзе выйшаў рэмейк аднайменнага фільма Уільяма Уайлера «Гадзіннік роспачы», у якім зняліся Мікі Рурк (у гэты раз намінацыя на прэмію Залатая маліна) і Энтані Хопкінс.

У 1996 годзе рэжысёр зняў вострасюжэтную драму «Лавец сонца».

У 2007 годзе кароткаметражная стужка Чыміна «Пераклад не патрабуецца» ўвайшла ў склад кінаальманаха «У кожнага сваё кіно».

Памёр 2 ліпеня 2016 года на 78-м годзе жыцця ў сябе дома сярод блізкіх.

  1. а б Michael Cimino // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michael Cimino // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Le Monde / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 1944. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694