Майк Эман
| Майк Эман | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| нідэрл.: Mike Eman | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Evelyn Wever-Croes[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 верасня 1961 (64 гады) |
||||||
| Бацька | Shon A Eman[d] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Міхель Годфрыд «Майк» Эман (нідэрл.: Michiel Godfried "Mike" Eman; 1 верасня 1961, Араньестад, Аруба, Нідэрландскія Антыльскія астравы) — дзяржаўны дзеяч і палітык Арубы. Прэм’ер-міністр Арубы з 28 сакавіка 2025 года. З 2009 па 2017 год таксама займаў пасаду прэм’ер-міністра[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Палітычная кар’ера Майка Эмана пачалася ў 2001 годзе. Ягоны дзед, бацька і брат былі вядомымі палітыкамі пры жыцці, прычым Хэні Эман двойчы займаў пасаду прэм’ер-міністра, у тым ліку стаў першым прэм'ер-міністрам пасля атрымання Арубай асаблівага статусу самакіравання ў 1986 годзе.
Эман скончыў Універсітэт Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў, атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў 1992 годзе, абараніўшы дысертацыю на тэму «Пазіцыя інстытута дзяржаўнага пракурора ў адносінах да міністра юстыцыі ў малалікай супольнасці». У 1996 годзе ён атрымаў ступень па грамадзянскім натарыяльным праве ў тым жа універсітэце.
З 1992 па 2001 год Майк Эман працаваў намеснікам натарыуса па грамадзянскім праве і быў сузаснавальнікам некалькіх прыватных камерцыйных прадпрыемстваў і фондаў палітычных даследаванняў.
У верасні 2001 года, заняўшы 3-е месца ў спісе Народнай партыі (АНП). Парламенцкія выбары 2001 года аказаліся не на карысць АНП, у выніку чаго партыя страціла 4 мандаты ў парламенце. Гэта прывяло да рашэння лідэра АНП Ціка Кроеса пакінуць пасаду старшыні. Кіраўніцтва партыяй перайшло да былога міністра юстыцыі Педра (Эдзі) Кроеса. Майк Эман стаў віцэ-прэзідэнтам партыі і лідарам фракцыі меншасці ў парламенце. Пасля Эман быў абраны лідэрам партыі ў 2003 годзе. Пасля парламенцкіх выбараў 2009 года АНП вярнула сабе 2 месцы, і партыя Эмана стала партыяй большасці ў парламенце.
30 кастрычніка 2009 года Майк Эман быў прыведзены да прысягі ў якасці прэм’ерміністра Арубы. Пасля пераканаўчай перамогі Народнай партыі на выбарах 2013 года ён сфарміраваў 30 кастрычніка 2013 года другі кабінет.[3]
Па выніках выбараў 2017 года партыя Эмана страціла большасць у парламенце, пасля чаго ён абвясціў пра свой сыход з пасады лідара партыі і паведаміў, што не будзе займаць месца ў новым складзе парламента.[4][5]
Пасля выбараў 2024 года Эман сфарміраваў кааліцыю паміж Народнай партыяй і партыяй «ФУТУРО».[2] 25 сакавіка 2025 года кааліцыйны ўрад было прыведзены да прысягі.[6][7] These negotiations were successful, and in March 2025, the AVP-FUTURO coalition government was sworn in.[8][9]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ - CV Mike Eman Englishv 2.pdf. Harvard Kennedy School Retrieved 2013-12-17
- ↑ а б Nicole. New government team ready for the challenge after swearing-in ceremony (англ.). English - 24ora (28 сакавіка 2025). Праверана 12 красавіка 2025.
- ↑ Kabinet Mike Eman II beëdigd(нявызн.). Government of Aruba. Праверана 9 November 2016.
- ↑ Aruba krijgt coalitie, Eman stapt uit de politiek(нявызн.). Caribisch Netwerk NTR (23 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 October 2017.
- ↑ Ariën Rasmijn. MEP en POR willen stabiel Arubaans kabinet. Caribisch Netwerk NTR (26 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 October 2017.
- ↑ Gobernador a nombra formadornan Mike Eman y Gerlien Croes oficialmente. NoticiaCla (14 студзеня 2025). Праверана 14 August 2025.
- ↑ Aruba: AVP en FUTURO eens over vorming nieuwe regering. Dossier Koninkrijkrelaties (28 снежня 2024). Праверана 14 August 2025.
- ↑ Gobernador a huramenta gobierno nobo di Aruba. NoticiaCla (28 сакавіка 2025). Праверана 14 August 2025.
- ↑ Aruba heeft een nieuwe regering. Kabinet van de Gevolmachtigde Minister van Aruba (1 красавіка 2025). Праверана 14 August 2025.