Майнцкі ўніверсітэт імя Іагана Гутэнберга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Майнцкі ўніверсітэт імя Іагана Гутэнберга
ням.: Johannes Gutenberg-Universität Mainz
Johannes Gutenberg-Universität Mainz logo.svg
Domus Universitatis Mainz.jpg
Арыгінальная назва ням.: Johannes Gutenberg-Universität Mainz
Міжнародная назва англ.: Johannes Gutenberg University Mainz
Заснаваны 1947
Студэнты 33 132
Размяшчэнне Майнц
Сайт uni-mainz.de
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Майнцкі ўніверсітэт імя Іагана Гутэнберга (ням.: Johannes Gutenberg-Universität Mainz) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Майнц. Названы ў гонар першадрукара Іагана Гутэнберга, уваходзіць у шэраг найбуйнейшых універсітэтаў Германіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт у Майнцы ўзыходзіць сваімі каранямі да XV стагоддзя. У той час для стварэння ўніверсітэта патрабавалася папскае ўхваленне, і мясцовы арцыбіскуп Адольф II Насаўскі ініцыяваў гэты працэс. Аднак універсітэт быў упершыню адкрыты толькі ў 1477 годзе ягоным пераемнікам Дытэрам фон Ізенбургам. У 1784 годзе ўніверсітэт быў адкрыты таксама і для пратэстантаў і яўрэяў. Ён хутка стаў адным з найбуйнейшых каталіцкіх універсітэтаў у Еўропе з дзесяццю кафедрамі толькі ў галіне тэалогіі. Пасля захопу Прусіяй Майнца ў 1792 годзе акадэмічная дзейнасць спынілася. У 1798 годзе ўніверсітэт зноў пачаў функцыянаваць пад кіраваннем Францыі, і лекцыі на медыцынскім факультэце чыталіся да 1823 года. Толькі тэалагічны факультэт працягваў выкладаць на працягу ўсяго ХІХ стагоддзя, хоць і ў якасці духоўнай семінарыі. Сучасны ўніверсітэт быў фармальна перазаснаваны ў 1946 годзе французскай акупацыйнай адміністрацыяй. Ва ўказе ад 1 сакавіка французскае ваеннае камандаванне мела на ўвазе, што ўніверсітэт у Майнцы будзе і надалей існаваць. Рэшткі казармаў супрацьпаветранай абароны, збудаваных у 1938 годзе пасля паўторнай мілітарызацыі Рэйнскай вобласці ў часы Трэцяга рэйха, сталі новымі будынкамі ўніверсітэта, якія выкарыстоўваюцца да нашага часу.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Каталіцкага і евангелічнага багаслоўя
  • Сацыяльных навук, медыяў і спорту
  • Юрыдычных і эканамічных навук
  • Медыцыны
  • Філасофіі і філалогіі
  • Перакладу, лінгвістыкі і культуралогіі
  • Гісторыі і культуралогіі
  • Фізікі, матэматыкі і інфарматыкі
  • Хіміі, фармацэўтыкі, геаграфіі і навук аб Зямлі
  • Біялогіі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]