Майра Мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майра Мора
Нараджэнне XX стагоддзе
Адукацыя
Дзейнасць перакладчыца
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́йра Мо́ра (лат.: Maira Mora) — латвійскі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла факультэт замежных моў Латвійскага ўніверсітэта, там жа атрымала навуковую ступень. Працягнула адукацыю ў Жэнеўскім інстытуце міжнародных адносін і ў Міжнародным каледжы даследаванняў у вобласці бяспекі ў Германіі.

На дыпламатычнай службе з 1992 года. Прафесійны дыпламат з вялікім вопытам працы ў Міністэрстве замежных спраў Латвіі. Займала пасада пасла па адмысловых даручэннях. Была саветнікам Бюро дзяржсакратара, Еўрапейскім карэспандэнтам, а таксама членам экспертнай камісіі па крызісным кантролі пры Бюро прэм’ер-міністра Латвіі.

У 2000—2004 гадах — пасол Латвіі ў Літве. З 2004 па 2010 год — пасол Латвіі ў Беларусі.

У 2010—2011 гадах займала пасаду кіраўніка аддзела планавання палітыкі МЗС Латвіі. Брала ўдзел у перамовах з Расіяй аб вывадзе вайсковых часцей, два гады працавала намеснікам главы дэлегацыі Латвіі ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе у Вене.

З 2011 па 2015 год была главой Прадстаўніцтвы Еўрасаюза ў Рэспубліцы Беларусь. З 1 верасня 2016 года Майра Мора з’яўляецца Генеральным дырэктарам пастаяннага сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора са штаб-кватэрай у Стакгольме (Швецыя).

Узнагароджана высокімі ўзнагародамі Літвы і Аўстрыі.

Нароўні з роднай латышскай мовай, Майра Мора свабодна валодае англійскай, рускай, французскай, нямецкай, ведае італьянскую, беларускую і літоўскую мовы. Займаецца перакладамі на латышскую мову. Пераклала кнігу «Дыпламатыя» Генры Кісінджэра (2001).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]