Майсей Ісакавіч Юдовін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майсей Ісакавіч Юдовін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1966(1966-01-30)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Мова твораў ідыш

Майсей (Мойшэ) Ісакавіч Юдовін (1898, Бешанковічы — 30 студзеня 1966, Віцебск) — яўрэйскі беларускі паэт. Пісаў на ідышы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мойшэ Юдовін нарадзіўся ў шматдзетнай яўрэйскай сям’і. Бацька быў каробачнікам, які разносіў па вёсках недарагі тавар, маці — хатняй гаспадыняй. Будучы паэт рана выявіў схільнасць да вучэння, і, як большасць дзяцей рысы аселасці, атрымаў пачатковую адукацыю ў хедэры. Бацькі вырашылі, што ён павінен працягнуць адукацыю, і паслалі сына ў Валожынскую ешыву. Аднак ешыву Мойшэ не скончыў, захапіўся свецкай літаратурай і вярнуўся дадому, дзе зблізіўся са сваім сваяком Саламонам Юдовіным.

Яны цягнуліся да ідышскай культуры, прымаючы актыўны ўдзел у адраджэнні яўрэйскай самасвядомасці. Абодва былі мастацка адоранымі натурамі: Саламон захапіўся жывапісам і стаў мастаком, а Мойшэ — паэтам.

Калі пачалася Другая сусветная вайна, Мойшэ адразу ж прызвалі ў войска, але неўзабаве дэмабілізавалі па стане здароўя. Жыў ён у Саратаве, а, адшукаўшы сям’ю ў Башкірыі, пераехаў туды. Працаваў у раённай газеце, але неўзабаве пачаў выкладаць рускую мову і літаратуру ў школе. Летам 1944 года з сям’ёй вярнуўся ў Віцебск і пасяліўся з сям’ёй на чыгуначнай станцыі Параф’янаў Докшыцкага раёна. Працаваў у школе завучам, з 1948 па 1952 гады — дырэктарам, а ў апошнія гады перад выхадам на пенсію — проста настаўнікам рускай мовы і літаратуры. Выйшаўшы ў 1958 годзе на пенсію, у 1961 годзе пераехаў назад у Віцебск. Жонка Юдавіна Іда Майсееўна — настаўніца гісторыі, жыла ў Віцебску. У час вайны ў іх загінулі двое дзяцей і многія блізкія сваякі.

Памёр 30 студзеня 1966 года ў Віцебску, а некралог, які апавяшчаў «пра смерць габрэйскага паэта Мойшэ Юдовіна», быў надрукаваны толькі ў габрэйскіх газетах Нью-Ёрка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юдовин Е. М. На волнах моей памяти. Воспоминания, JKDesign, Хайфа, 2010.
  • Рывкин М. С. Судьба поэта (о поэте М. Юдовине). Ж-л Мишпоха, № 1, 1995, с. 73—33.
  • Рывкин М. С. (составитель Подлипский А. М.) Краеведческие очерки и статьи. — Витебск, 2011, с. 62—65. — ISBN 978-985-6849-92-6