Майсей Алі
| Майсей Алі | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне |
5 красавіка 1939 (87 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | іслам |
| Адукацыя | |
Майсей Алі (англ.: Moses Ali; нар. 5 красавіка 1939[2]) — угандыйскі палітычны і ваенны дзеяч[3]. У розны час займаў пасады міністра фінансаў, другога віцэ-прэм’ера, намесніка кіраўніка ўрадавых спраў у парламенце[4], трэцяга намесніка прэм’ер-міністра, намесніка кіраўніка ўрадавых спраў[5] і першага віцэ-прэм’ера[6]. Быў абраны дэпутатам парламента Уганды[7].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў акрузе Аджумані[2] (былая акруга Мадзі)[8] на поўначы Уганды. Скончыў Універсітэт Макерэрэ, атрымаўшы ступень бакалаўра права, а пазней — дыплом юрыдычнай практыкі Цэнтра развіцця права. Затым праходзіў курсы ў розных ваенных навучальных установах Уганды, Ізраіля і Вялікабрытаніі[7].
У 1971 годзе прыняў удзел у дзяржаўным перавароце, зрынуўшы Мілтана Аботэ. Пры новым лідары краіны Ідзі Аміне стаў міністрам фінансаў[2]. Займаўся арганізацыяй ісламскай дабрачыннасці. Гэта прынесла Алі вялікую падтрымку насельніцтва, але таксама выклікала падазрэнні ў Аміна[9], бо той мог стаць канкурэнтам[10]. Асабліва шмат прыхільнікаў міністр меў сярод вайскоўцаў[8].
У красавіку 1978 годзе Амін адкрыта абвінаваціў Алі ў шэрагу памылак[9][8]. Прэзідэнт так раззлаваўся падчас сваёй прамовы, што кінуў у міністра смеццевы бак. Зразумеўшы, што яго становішча невыноснае, Алі як мага хутчэй выбраўся з Кампалы на асабістым аўтамабілі і збег да сябе дадому ў правінцыю Заходні Ніл. Там на міністра напала група забойцаў, але ён адбіўся ад іх у перастрэлцы[9]. У жніўні Алі афіцыйна страціў міністэрскую пасаду[8].
Пасля звяржэння Аміна Алі збег у Судан[11], дзе ў 1980-х гадах заснаваў Нацыянальны фронт выратавання Уганды, змагаючыся супраць угандыйскага ўрада[2]. У рэшце рэшт баевікі заключылі выгадную здзелку з ўладамі. Былы лідар паўстанцаў атрымаў званне генерал-маёра, стаўшы вельмі ўплывовым дзеячам у краіне[12].
Ва ўрадзе Ёверы Мусевені прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра. З 2001 года быў дэпутатам у парламенце Уганды[2]. 13 сакавіка 2003 года павышаны да генерал-лейтэнанта[7][13]. Аднак у 2006 годзе страціў усе свае пасады. У 2011 годзе ва ўзросце 72 гадоў Алі усё ж аднавіў дэпутацкае крэсла ў парламенце і атрымаў новыя абавязкі ў кабінеце міністраў[2]. У 2016 годзе, пасля перавыбрання ў парламент, ён зноў быў прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра і намеснікам кіраўніка дзяржаўных спраў у парламенце[6].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- ↑ а б в г д е Natukunda. Amin Played Moses Ali Against Yusuf Gowon (24 красавіка 2013). Праверана 13 February 2015.
- ↑ Tegulle. General Moses Ali's Promotion: How Did He Earn The Four Stars?(недаступная спасылка) (31 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2018. Праверана 13 February 2015.
- ↑ Final cabinet list: Jessica Alupo new vice president (англ.). Daily Monitor. Праверана 9 чэрвеня 2021.
- ↑ Comprehensive List of New Cabinet Appointments & Dropped Ministers. Facebook.com (27 мая 2011). Праверана 13 February 2015.
- ↑ а б Uganda State House. Uganda's New Cabinet As At 6 June 2016. Scribd.com (6 чэрвеня 2016). Праверана 13 June 2016.
- ↑ а б в POU. Profile of Ali Moses, Member of Parliament for East Moyo County, Adjumani District. Kampala: Parliament of Uganda (POU). Праверана 13 February 2015.
- ↑ а б в г Avirgan & Honey 1983, p. 50.
- ↑ а б в Rice 2009, p. 198.
- ↑ Kasozi 1994, p. 109.
- ↑ Wren, Christopher S. (13 June 1979). Ugandan Refugees Finding A Haven in Southern Sudan. The New York Times. p. 2. Праверана 21 December 2019.
- ↑ Rice 2009, p. 264.
- ↑ Mukiibi. Museveni Creates New UPDF Generals(недаступная спасылка) (23 мая 2004). Архівавана з першакрыніцы 28 May 2004. Праверана 13 February 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Avirgan, Tony; Honey, Martha (1983). War in Uganda: The Legacy of Idi Amin. Dar es Salaam: Tanzania Publishing House. ISBN 978-9976-1-0056-3.
- Kasozi, A.B.K. (1994). Nakanyike Musisi; James Mukooza Sejjengo (рэд-ры). Social Origins of Violence in Uganda, 1964–1985. Montreal; Quebec: McGill-Queen's University Press. ISBN 978-0-7735-1218-4.
- Rice, Andrew (2009). The Teeth May Smile But the Heart Does Not Forget: Murder and Memory in Uganda. New York City: Henry Holt and Company. ISBN 978-0-8050-7965-4.