Перайсці да зместу

Майсей Астрагорскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майсей Астрагорскі
Дата нараджэння 19 лютага (3 сакавіка) 1854 ці 1854[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1921(1921-02-10)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Род дзейнасці палітолаг, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майсей Астрагорскі (1854, Бельскі павет, Гродзенская губерня — 10 лютага 1921, Петраград, РСФСР) — рускі палітык, даследчык гісторыі права, гісторык і палітолаг, які ўнёс вялікі ўклад у вывучэнне палітычных і прававых сістэм пры трансфармацыі аўтакратычных рэжымаў.

Амаль невядомы ў Беларусі, ён па праве лічыцца заснавальнікам палітычнай сацыялогіі разам з Максам Вэберам і Робертам Міхельсам і «піянерам параўнальных даследаванняў дзяржаўнага кіравання».

Астрагорскі нарадзіўся і вырас Гродзенскім рэгіёне, які ён пазней прадстаўляў у якасці члена I Дзяржаўнай думы (парламента Расійскай імперыі).

Ён вывучаў права на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе таксама рэдагаваў юрыдычныя перыядычныя выданні. Потым кароткі час працаваў у імперскім Міністэрстве юстыцыі.

Бліжэй да 30 гадоў Астрагорскі паехаў навучацца ў Свабодную школу палітычных навук (Sciences Po) у Парыжы пад кіраўніцтвам яе заснавальніка Эміля Бутмі. У 1885 годзе ён завяршыў сваю дысертацыю пра вытокі агульнага выбарчага права.

Пасля вучобы ў Францыі ён глыбока вывучаў дзейнасць палітычных партыяў ў Злучаных Штатах і Вялікабрытаніі і правёў шмат гадоў у абедзвюх краінах на працягу 1880-х і 1890-х гадоў. Астрагорскі апублікаваў шэраг артыкулаў пра палітычныя партыі ў французскіх і амерыканскіх навуковых часопісах.

Правёўшы амаль 20 гадоў жыцця за мяжой, Астрагорскі вярнуўся ў Расійскую імперыю пасля рэвалюцыі 1905 года для рэалізацыі сваіх тэарэтычных ведаў на практыцы.

Як палітычны актывіст ён арганізаваў у Гродне першы ў гісторыі «праймерыз» у Расійскай імперыі, у якую тады ўваходзіла не толькі Беларусь, але і Польшча, Фінляндыя і балтыйскія краіны. «Праймерыз» прайшлі 6 студзеня 1907 года, у іх узялі ўдзел каля 1400 чалавек з прыблізна 2000 чалавек, якія мелі выбарчае права.

Астрагорскі быў абраны прадстаўляць Гродзенскі рэгіён у парламенце Расійскай імперыі, Дзяржаўнай Думе, дзе стаў самым актыўным дэпутатам ад беларускіх земляў і адным з самых актыўных дэпутатаў наагул.

Акадэмічная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Як даследчык гісторыі права Астрагорскі апублікаваў адзін з першых трактатаў аб правах жанчын «Правы жанчын: параўнальнае даследаванне гісторыі і заканадаўства», дзе параўноўвалася заканадаўства розных краін у сферы палітычных і грамадскіх правоў жанчын.

У апошнія гады свайго жыцця Астрагорскі працаваў на кафедры дзяржаўнага права на факультэце сацыяльных навук Петраградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Як выкладчык на працягу многіх гадоў ён падтрымліваў Гродзенскае педагагічнае таварыства, якое абрала яго ганаровым чальцом у 1913 годзе.

У сваёй грунтоўнай працы «Дэмакратыя і арганізацыя палітычных партый» Астрагорскі адсочвае эвалюцыю палітычных сістэм ад традыцыяналісцкіх да дэмакратычных. Параўноўваючы палітычныя сістэмы розных дзяржаў, Астрагорскі аналізуе працэсы трансфармацыі і фармулюе заканамернасці пераходных працэсаў.

Паводле меркавання Астрагорскага, дэмакратыя — гэта больш, чым проста «народны кантроль за ўрадам» або «ўлада большасці». Кожны ўрад абапіраецца на меркаванні, і вырашальнае значэнне мае, фармуецца гэта меркаванне «забабонамі і настроямі, ўвасобленымі ў традыцыях», або «лагічнай прычынай, якая абгрунтоўваецца ў дыскусіі».

Астрагорскі падкрэслівае неабходнасць пераадолення разрыву паміж грамадзянскай супольнасцю і дзяржавай за кошт павышэння палітычнай культуры грамадства, забеспячэнню плюралізму індывідуальных меркаванняў. На яго думку гэта дапамагае гарантаваць трываласць дзяржавы і стабільнасць дадзенага грамадства.

Выкарыстоўваючы параўнальныя метады, ён аналізуе пераход ад аўтарытарызму да дэмакратыі і магчымыя памылкі на гэтым этапе. Астрагорскі паказвае, як прадстаўнікі пэўнай партыі ці групы пераўтвараюцца са слугаў народа ў яго гаспадароў, калі яны становяцца празмерна незалежнымі.

Нягледзячы на сваю вядомасць на Захадзе, Астрагорскі і яго спадчына застаюцца практычна невядомымі ў Беларусі і іншых краінах былога Савецкага Саюза. Яго высновы датычна прадстаўнічай дэмакратыі, у прыватнасці ролі палітычных партый, сталі асабліва актуальнымі ў постсавецкім кантэксце, дзе грамадствы намагаюцца перайсці ад аўтарытарызму да дэмакратыі ва ўмовах адсутнасці добра развітой палітычнай культуры.

Зноскі

  • Пра Майсея Астрагорскага
  • Barker and Xenia Howard-Johnston Rodney The Politics and Political Ideas of Moisei Ostrogorski // Political Studies, Volume 23, Issue 4, pages 415—429, December 1975
  • Андреев И. В. М. Я. Острогорский — депутат I Государственой думы от Гродненской губернии Архівавана 29 лістапада 2018. // Белорусский Сборник. Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. Российская Национальная Библиотека, Санкт-Петербургская Ассоциация Белорусистов, Санкт-Петербург, 2003
  • Lipset, S. M. "Introduction: Ostrogorski and the Analytical Approach to the Comparative Study of Political Parties." In M. Ostrogorski, Democracy and the Organization of Political Parties, 2 Vol., (1964; 1982 ed.).
  • Nermuth, Manfred. "Two-Stage Discrete Aggregation: the Ostrogorski Paradox and Related Phenomena," Social Choice and Welfare, Vol. 9, No. 2, 1992.
  • Pombeni, Paolo. "Starting in Reason, Ending in Passion. Bryce, Lowell, Ostrogorski and the Problem of Democracy," The Historical Journal, Vol. 37, No. 2, Jun., 1994.
  • Ranney, Austin. "M. I. Ostrogorski." In The Doctrine of Responsible Party Government: its Origins and Present State, Chap. VII, University of Illinois Press, 1962.
  • Shelley, Fred M. "Notes on Ostrogorski's Paradox," Theory and Decision, Volume 17, Issue 3 November 1994.
  • Thorne, W. H. "Half-Soling the Nations," The Globe, Vol. XIII, 1903.