Майсей Залманавіч Бераў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Майсей Залманавіч Бераў
Дата нараджэння: 10 снежня 1909(1909-12-10) (109 гадоў)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2003
Месца смерці:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: кінарэжысёр, кінааператар
Кар'ера: 19421974
Узнагароды:

Майсе́й За́лманавіч Бе́раў (23 снежня 1909, Веліж[1] — 2003[2], Мінск) — беларускі кінааператар, кінадакументаліст. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні (цяпер — адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна Смаленскай вобласці).

Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930), Усесаюзны інстытут кінематаграфіі (1934)[1]. Вядомы сваімі акварэлямі. За 44 гады працы ў беларускім кіно (1934-78) зняў шмат вядомых дакументальных фільмаў: «Помнікі Беларусі», «Белавежская пушча», «Глобус Напалеона», «Вясновыя мелодыі», «Соль зямлі», «Працаўнікі лесу», «ЧП у горадзе», «Мікалай Судзілоўскі», «Гадзіна цішыні» (пра мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулю). Сярод яго прац, такія поўнаметражныя кінастужкі, як «Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой(руск.) бел.» (1942), «Савецкая Беларусь» (1949) і іншыя. Падчас 2-й сусветнай вайны — кінааператар на Заходнім і 3-м Беларускім франтах[1]. Яго кадры ваенных гадоў былі выкарыстаны ў кінаэпапее «Вялікая Айчынная(руск.) бел.»[1]. У фільме «Хлопчык і цапля» быў сааўтарам сцэнарыя, рэжысёрам і аператарам[1].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фільмы Берава розныя па жанрам: рэпартажныя, лірычныя, відавыя, кінапартрэты, навукова-папулярныя і г. д. Для кіначасопісаў болей за 2500 сюжэтаў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Беров Моисей Залманович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.
  2. Сводный электронный каталог библиотек Беларусии. (руск.) 
  3. Энциклопедия отечественного кино (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Майсей Залманавіч Бераў // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. Мінск, 1996. С. 109